wd wp Пошук:

Марке

Марке (італ.: Marche, ад le marche di Ancona — маркі (памежныя землі) Анконы) — адміністрацыйны рэгіён на ўсходнім узбярэжжы Італіі. Насельніцтва — 1 485 000 чалавек (13-е месца, ацэнка 2003 г.). Сталіца — горад Анкона.

Гэтая вобласць абавязана сваёй назвай франкам, якія ў Х стагоддзі яе называлі словам «Марка» (ад ням.: Mark — «вобласць»). Марке ўключае ў сябе гарады і мясцовасці з вельмі непадобнай гісторыяй і звычаямі.

Эканоміка

Валавы ўнутраны прадукт Марке складае 2,6 % ад ВУП Італіі.

На Адрыятычным моры важнейшыя цэнтры суднабудавання — Манфальконэ, дзе знаходзяцца самыя буйныя ў краіне верфі, Трыест, Венецыя з прадмесцем Порта-Маргера і Анкона (Марке).

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. ISTAT — 1926.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэгіёны Італіі
Катэгорыя·Марке