wd wp Пошук:

Пярэдняя Азія

Запыт «Заходняя Азія» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні.

Пярэдняя Азія

Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова).

Пярэдняя Азія на карце свету

Геалагічная будова

Большая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі.

Прыродныя характарыстыкі

Агульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей. Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны.

Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора).

Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога).

Сучасны палітычны падзел

Варта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [1]

У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету:

А таксама непрызнаная дзяржава:

Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:

Зноскі

  1. map europe, worldatlas. Worldatlas (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Заходняя Азія