wd wp Пошук:

Авернь

Авернь (фр.: Auvergne) — рэгіён у цэнтры Францыі. Мяжуе на поўначы з Цэнтрам i Бургундыяй, на ўсходзе — з Ронай-Альпамі, на поўдні — з Поўдзень-Пірэнеямі i Лангедок-Русільёнам, на захадзе — з Лімузенам. Плошча 26 013 км². Насельніцтва па стане на 2007 год складала 1 339 247 чалавек. У склад рэгіёна ўваходзяць 4 дэпартаменты: Алье, Канталь, Луара Верхняя і Пюі-дэ-Дом. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы горад — Клермон-Феран (139 006 жыхароў).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Авернь
Катэгорыя·Рэгіёны Францыі