wd wp Пошук:

Пантанал

Пантана́л[1] (парт.: Pântanal) — забалочаная нізіна ў вярхоўях ракі Парагвай каля заходняга падножжа Бразільскага нагор’я (пераважна ў Бразіліі), аб’ект са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Займае тэктанічную ўпадзіну, запоўненую азёрна-рачнымі адкладамі. Вышыня — 50-70 м. У перыяд дажджоў запаўняецца. У засуху ўяўляе сабой спалучэнне балот, азёр, саланчакоў, лясных і травяністых участкаў.

Пантанал у вільготны перыяд

Гэты шырокі рэгіён на захадзе Бразіліі займае большую частку штата Мату-Гросу. Аднайменны прыродаахоўны комплекс з’яўляецца аднім з буйнейшых ва ўсім свеце. Ён складаецца з чатырох рэзерватаў агульнай плошчай каля 187 тыс. га.

Пантанал — багацейшая прэснаводная экасістэма Зямлі. Краявіды гэтага рэгіёна разнастайныя і маляўнічыя. Яны ўключаюць трапічныя берагавыя лясы, сухія лістападныя трапічныя лясы, атлантычныя дажджавыя лясы, водна-балотныя ўгоддзі і саванну. Такі неаднародны ландшафт абумовіў шырокую відавую разнастайнасць. У межах гэтай унікальнай ахоўнай вобласці растуць прыблізна 3500 відаў раслін, яе насяляюць каля 50 відаў рэптылій, болей за 400 відаў рыб, 650 відаў птушак і 80 відаў сысуноў.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Геаграфія Балівіі
Катэгорыя·Геаграфія Мату-Гросу-ду-Сул
Катэгорыя·Геаграфія Парагвая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Балоты без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Геаграфія Мату-Гросу
Катэгорыя·Балоты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Балоты Бразіліі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Бразіліі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара