wd wp Пошук:

Ньюфаўндленд

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ньюфаўндленд. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ньюфа́ўндленд (англ.: Newfoundland, МФА: [nufənˈlænd] Нуфанлэ́нд) — востраў ля паўночна-ўсходніх берагоў Паўночнай Амерыкі, частка канадскай правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор.

Плошча — 111 390 км². Насельніцтва — 479 105 чал. (2006). Найбуйнейшы горад — Сент-Джонс (100 646 чал.).

Геаграфія

Карта

Востраў Ньюфаўндленд месціцца на паўночным захадзе Атлантычнага акіяна, аддзяляе яго ад заліва Святога Лаўрэнція. Займае 16ае месца па плошчы ў свеце і 4ае ў Канадзе. Даўжыня берагавой лініі — 9 656 км.

Востраў Ньюфаўндленд сфарміраваўся ў выніку складаных геалагічных працэсаў. Прынята вылучаць 3 асноўныя геалагічныя зоны рознага паходжання[1]:

Стварэнне сушы суправаджалася інтэнсіўнымі вулканічнымі працэсамі. Значную ролю ў стварэнні сучасных ландшафтаў вострава адыгралі старажытныя ледавікі. Аледзяненні пачаліся прыкладна 2 млн гадоў таму. Пік апошняга здарыўся 18 000 гадоў таму. Старажытныя ледавікі згладжвалі і паліравалі шырокія вобласці, размывалі азёрныя басейны, праразалі глыбокія даліны. Тыя даліны, што ўтварыліся ўздоўж берагоў пазней былі затоплены морам і ператварыліся ў фіёрды. Падчас раставання ледавікоў з іх вызваляліся масы пяску, гліны, друзу. Істотныя геалагічныя змены адбываюцца і ў нашы дні. Так, выяўлена, што берагі Ньюфаўндленда паступова паніжаюцца[2].

Для пейзажаў вострава характэрны невысокія горы, што з’яўляюцца працягам Апалачаў. На захадзе яны скалістыя, з вялізарнымі адколатымі кавалкамі горных парод уздоўж схілаў. Тут знаходзіцца найвышэйшая гара Кабакс (814 м). На поўдні вылучаецца плато Ігл. Берагі часткова скалістыя, часткова роўныя з доўгімі далінамі і марскімі пясчанымі водмелямі. Стэпавыя раўніны — асаблівасць усходняй вобласці. Шматлікія кароткія рэкі і азёры ствараюць забалочаныя нізіны. Уздоўж узбярэжжа месцяцца астравы Сен-П’ер і Мікелон, Мерашын, Бэл, Фога і г. д.

Карысныя выкапні вострава Ньюфаўндленд[3]: гіпс, азбест, слюда, кальцыт, пірыт, жалеза, медзь, золата, срэбра, цынк, свінец, вугаль і інш. На шэльфе здабываюць нафту.

Клімат мяккі вільготны[4]. Сярэдняя летняя тэмпература — 18 °C. Узімку яна трымаецца каля 0 °C. Надвор’е вельмі зменлівае. На востраве Ньюфаўндленд назіраецца самая вялікая колькасць туманных дзён на ўзроўні мора — у сярэднім больш за 120 у год[5]

Прырода

Востраў Ньюфаўндленд уключае некалькі экалагічных рэгіёнаў[6]:

Значная тэрыторыя, захаванне лясоў, балот і пустак спрыяюць багаццю мясцовай фаўны. Востраў насяляюць карыбу, буры мядзведзь, барыбал, выдра, андатра, ліса, канадская рысь. У пачатку XX ст. былі інтрадуцыраваны лосі, але іх колькасць нязначная[7]. Ньюфаўндленд часам называюць паўночнаамерыканскай птушынай сталіцай[8]. Налічваецца 35 мільёнаў толькі марскіх птушак, а ўсяго — болей за 360 відаў птушак.

Для захавання прыроды Ньюфаўндленда створаны 2 нацыянальныя і некалькіх правінцыйных паркаў.

Гісторыя

Скульптура "Сустрэча двух светаў" у Л'Анс-о-Медаўз

Першымі насельнікамі вострава Ньюфаўндленд былі індзейцы, прадстаўнікі паўднёвай галіны марской архаічнай культуры. Яны займаліся рыбалоўствам, паляваннем на прыбярэжных ластаногіх і карыбу, выкарыстоўвалі для вырабу прылад паліраваны сланец. У 3 тысячагоддзі да н. э. яны былі выціснуты палеаэскімосамі, што перасяліліся з суседняга Лабрадора. Прадстаўнікі палеаэскімоскіх археалагічных культур Гросуатэр і Дорсет жылі на ўзбярэжжы Ньюфаўндленда да XIII ст. н. э.[9] Іх асноўнымі заняткамі былі лоў кітоў і рыбы, у меньшай ступені — паляванне на наземных звяроў.

Нарэшце, каля 2000 гадоў таму[10] зноў адбылося новае перасяленне індзейцаў з поўдню. Яны займаліся паляваннем, збіральніцтвам і рыбалоўствам, у большай ступені, чым палеаэскімосы залежылі ад рэсурсаў сушы. Відавочна, існавала некалькі індзейскіх міграцый на востраў. Яны былі абумоўлены кліматычнымі зменамі. Першымі індзейцамі-мігрантамі былі прадстаўнікі марской архаічнай культуры. У пачатку 2 тысячагоддзя н. э. сюды перасялілася група алганкінаў. Да XV ст. сфарміраваліся алганкінская культура беатук[11].

У XI ст. Ньюфаўндленд быў адкрыты грэнландскімі вікінгамі. Сведчаннем гэтаму з’яўляецца археалагічны помнік Л’Анс-о-Медаўз[12] на месцы нарманскага паселішча на поўначы вострава. Аднак існаванне грэнландскай калоніі не было працяглым з-за сутычак вікінгаў з мясцовым насельніцтвам.

Ньюфаўндленд быў нанава адкрыты 10 жніўня 1497 г. экспедыцыяй Джона Кабата. Індзейцы, якіх сустрэлі еўрапейцы, пакрывалі скуру охрай. Мяркуецца, што з гэтай прычыны пазнейшыя вандроўнікі ў Паўночную Амерыку сталі ўжываць слова “чырвонаскурыя” у адносінах да ўсіх індзейцаў[13]. Дж. Кабат абвясціў знойдзеныя ім землі далучанымі да Англіі, таму Ньюфаўнленд фармальна лічыцца старэйшай заморскай калоніяй гэтай краіны. Да 1502 г. у Англіі пачалося афіцыйна ўжыванне паняцця New found launde (літаральна “новая адкрытая зямля”)[14]. Першапачаткова яно распаўсюджвалася на востраў і суседнія тэрыторыі, але ў выніку захавалася толькі як назва вострава.

У 1501 г. узбярэжжа Ньюфаўндленда даследавалі партугальскія маракі[15], у 1534 г. — французская экспедыцыя Жака Карцье[16]. У XVI - XVII стст. месцы лову траскі каля Ньюфаўндленда актыўна наведвалі англійскія, баскскія, нармандскія і брэтонскія рыбаловы. У XVII ст. французы пачалі ўсталяванне на востраве калоній. Найбуйнейшай з іх стала Плезанс, у якой у 1685 г. жыло 153 сталых жыхара і 435 сезонных рыбакоў, у 1710 г. — 248 сталых жыхароў[17]. Пасля Утрэхцкага міра 1713 г. Францыя была вымушана адмовіцца ад Ньюфаўндленда. Аднак французскія паселішчы ствараліся і пазней. Французы даследавалі ўнутраныя раёны вострава, што адлюстравана ў мясцовай тапаніміцы.

Англія прадпрымала спробы каланізацыі Ньюфаўндленда з пачатку XVII ст. У 1610 г. Фрэнсіс Бэкан стварыў Кампанію каланізацыі Ньюфаўндленда[18]. Але першае англійскае паселішча Авалон узникла толькі ў 1621 г. Яно спыніла сваё існаванне ў 1696 г. з-за нападаў французаў[19]. У 1729 г. Вялікабрытанія прызначыла губернатарам Ньюфаўндленда Генры Осбарна (1694 - 1771 гг.), які рэфармаваў цывільнае кіраванне і ўпарадкаваў падаткі. Большасць брытанскіх пасяленцаў была рыбакамі. У 1784 г. для стымулявання перасялення на востраве была абвешчана рэлігійная свабода для каталікоў. Аднак з’яўленне еўрапейскіх каланістаў адмоўна паўплывала на абарыгенаў. Яны пакутвалі з-за парушэння іх тэрыторый і новых эпідэмічных хвароб. Да канца першай трэці XIX ст. беатук вымерлі.

У XIX ст. развіццю калоніі паспрыялі павелічэнне попыту на рыбу, з’яўленне здабываючай прамысловасці, паступовае развіццё самакіравання, а таксама эканамічныя крызісы ў Еўропе. Яны выклікалі новыя хвалі іміграцыі. У 1815 г. насельніцтва дасягнула 40 568 чал.[20] У 1807 г. на востраве была надрукавана першая мясцовая газета. У 1809 г. да Ньюфаўндленда быў далучаны Лабрадор. У 1824 г. Ньюфаўндленд і Лабрадор атрымалі статус асобнай брытанскай калоніі. У 1832 г. сфарміраваны першы прадстаўнічы ўрад, у 1833 г. — заканадаўчая палата абшчын.

У 1907 г. Ньюфаўндленд і Лабрадор сталі дамініёнам. У 1948 г. адбыўся рэферэндум, на якім большасць грамадзян выказалася за ўступленне ў склад Канады. 31 сакавіка 1949 г. Ньюфаўндленд стаў часткай Канады ў складзе правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор.

Эканоміка

Традыцыйнае рамяство

Традыцыйныя галіны эканомікірыбалоўства і здабыча карысных выкапняў. Рыбалоўства інтэнсіўна развівалася з XVIII ст. У 1920 г. яно давала 71% экспарта з вострава. Аднак гэта галіна моцна пацярпела падчас сусветнай дэпрэсіі 1929 - 1933 гг. і ў далейшым не здолела ўзнавіць сваю значнасць. Скарачэнне прыродных рэсурсаў прывяло да мараторыя на лоў траскі ў 1992 г.[21], што фактычна стала прычынай поўнага заняпаду камерцыйнага рыбалоўства.

Здабыча карысных выкапняў пачалася ў 1830-я гг. Ньюфаўндленд з’яўляўся важным месцам здабычы медзі, а потым азбесту і жалеза[3]. У 1979 г. каля Ньюфаўндленда былі знойдзены радовішчы нафты[22]. У канцы XX ст. у сувязі з крызісам рыбалоўства ўлады правінцыі Ньюфаўндленд і Лабрадор стымулявалі мадэрнізацыю прамысловасці.

Сельская гаспадарка развіваецца пераважна на паўднёвым усходзе[23]. Фермеры вырошчваюць бульбу, гародніну, чарніцы. Большасць прыбыткаў ім дае продаж мяса і яек хатняй птушкі. На Ньюфаўнлендзе таксама развіваецца лясная гаспадарка, вытворчасць драўніны і паперы. Важная сучасная галіна эканомікі — сфера паслуг. Яна ўключае транспарт, сувязь, гандаль і абслугоўванне турыстаў.

Узровень жыцця на востраве ніжэйшы, чым у астатніх месцах Канады[24] з-за высокага ўзроўню беспрацоўя, значных выдаткаў на ўтрыманне жылля. Разам з гэтым, на востраве нізкія падаткі для фізічных асоб і прадпрыемстваў.

Літаратура

Зноскі

  1. The Newfoundland Story
  2. Landscape
  3. 1 2 Mining
  4. Weather & Climate
  5. Кравчук П. А. Рекорды природы — Любешов: «Эрудит», 1993. — С. 216. ISBN 5-7707-2044-1
  6. Ecoregions of Newfoundland Архівавана 5 жніўня 2016.
  7. Animals
  8. Birds
  9. Groswater and Dorset Palaeoeskimo Toolkits
  10. Port au Choix National Historic Site of Canada. Recent Indians
  11. The Beothuk Архівавана 13 верасня 2016.
  12. L’Anse aux Meadows National Historic Site
  13. The Aboriginal People of Newfoundland
  14. The origins of geographical names of the provinces and territories)
  15. The Portuguese Explorers
  16. Jacques Cartier
  17. French Settlement, 1504-1904
  18. Newfoundland History. Early Colonization and Settlement Policy in Newfoundland
  19. Colony of Ferryland Introduction
  20. History of Newfoundland and Labrador Summary Chronology of Events
  21. Economy
  22. Mining and oil production
  23. Agriculture
  24. Newfoundland and Labrador life

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астравы Канады
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Ньюфаўндленд
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з нераспазнанай мовай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі