wd wp Пошук:

Лістоўніца

Лістоўніца[1] (Larix) — род лістападных дрэў сямейства хваёвых.

Батанічнае апісанне

Дрэвы аднадомныя вышынёй да 50 м. Крона конусападобная. Ігліца мяккая, вузкалінейная, у пучках, на зіму ападае. Мужчынскія каласкі шарападобныя, ярка-жоўтыя; жаночыя шышкі яйкападобныя, пурпуровыя ці зеленаватыя, выспяваюць у год цвіцення. Лістоўніца адрозніваецца ад іншых хваёвых дрэў тым, што кожную восень поўнасцю скідвае ігліцу.

Жыве да 500 гадоў.

Арэал

Радзіма — Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі 13 інтрадукаваных відаў. Найбольш пашыраныя: лістоўніца еўрапейская (Larix decidua), сібірская (Larix sibirica), японская (Larix kaempferi). Вырошчваюць у лясных культурах і як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце лістоўніца ў маі, адначасова з распусканнем пупыршак.

Захворванні

Асноўны артыкул: Спіс захворванняў лістоўніцы Значэнне і выкарыстанне

Драўніна моцная, трывалая да гніення.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 71. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Лістоўніца