wd wp Пошук:

Тапаніміка

Тапаніміка, ад грэч.: τόπος (топас) — мясцовасць, ὄνομα, (онама) — імя, раздзел анамастыкі, які вывучае назвы геаграфічных аб’ектаў (тапонімы). Даследуе паходжанне назваў, іх сэнсавае значэнне, развіццё, сучасны стан, вымаўленне і напісанне.

Як спецыяльная навуковая дысцыпліна, тапаніміка знаходзіцца на сумежжы 3-х галінаў ведаў: лінгвістыкі, геаграфіі і гісторыі, і выкарыстоўвае іх даныя. Тапаміка уключае ў сябе шэраг кірункаў, у якіх даследуюцца розныя групы тапонімаў: айканіміка (вывучэнне назваў населеных пунктаў), гідраніміка (назваў рэк і інш. водных аб’ектаў), аранімія (вывучэнне назваў форм рэльефа), мікратапаніміка (назваў малых геаграфічных аб’ектаў) і інш.

Сукупнасць тапонімаў на якой-небудзь тэрыторыі называецца тапанімія.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Тапаніміка