wd wp Пошук:

Лісы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лісіцы (значэнні). Лісы (Vulpes) — род драпежных млекакормячых сямейства сабачых.

Выдзяляецца 11 відаў. Пашыраны ўсюды акрамя Антарктыды, завезены ў Аўстралію. Трапляюцца ад тундры да пустынь і высакагор’яў. На Беларусі жыве ліс звычайны.

Даўжыня цела да 90 см, хваста да 60 см, маса да 10 кг. Поўсць пушыстая, колер зменлівы, ад рыжага да амаль чорнага, зрэдку трапляюцца белыя (альбіносы) або чорныя (меланісты) асобіны.

Жывуць у норах. Усёедныя.

Манагамы.

Аб’ект промыслу. Серабрыста-чорныя лісы, выведзеныя з канадскага падвіда — аб’ект зверагадоўлі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сабачыя
Жывёлы паводле алфавіта