wd wp Пошук:

Марская архаічная культура

Марская архаічная культура (англ.: Maritime Archaic, фр.: Archaïque maritime) — археалагічная культура, якая існавала ў архаічны перыяд у Паўночнай Амерыцы. У 6 тысячагоддзі да н. э.2 тысячагоддзі да н. э. займала Атлантычнае ўзбярэжжа Канады ад поўначы Лабрадора да поўдню Новай Шатландыі.

Даследаванне

Вылучэнне марской архаічнай культуры звязана з адкрыццём пахаванняў яе прадстаўнікоў у Пор-о-Шуа на поўначы вострава Ньюфаўндленд у 1968 г. Дзякуючы асаблівасцям мясцовай глебы, якая добра захоўвала біялагічныя рэчывы, тут былі выяўлены шматлікія касцяныя і каменныя прылады, што сведчылі пра спецыялізацыю ў паляванні на марскіх звяроў і рыбалоўства. Першапачаткова даследчыкі атаесамлялі пахаванне з продкамі індзейцаў беатук або нават іну.

У нашы дні вылучаюць 2 плыні марской архаічнай культуры — паўночную і паўднёвую. Паўночная сфарміравалася ў старажытнасці на ўзбярэжжы паўвострава Лабрадор і была звязана з апрацоўкай крамянёвых пласцін, што здабывалі на яго поўначы. Паўднёвая плыня ўзнікла прыкладна 6000 тысяч гадоў таму і адрознівалася перавагай у карыстанні паліраванымі сланцамі.

Паходжанне

Генетычныя даследаванні 2017 г. паказалі, што носьбіты марской архаічнай культуры мелі адзінае паходжанне з індзейцамі Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, аднак адрозніваліся ад беатук і іншых алганкінаў, продкі якіх першапачаткова атаесамляліся з рэшткамі культуры. Беатук і іну былі нашчадкамі прадстаўнікоў больш позніх індзейскіх міграцый.

Знікненне марской архаічнай культуры звязваюць з наступам палеаэскімосаў, якія аказаліся болей эфектыўнымі ў эксплуатацыі прыбярэжных рэсурсаў. Аднак археалагічныя даследаванні на востраве Бэл выявілі культурны комплекс пазнейшых мясцовых тубыльцаў, вельмі падобны на марскі архаічны. Мяркуюць, што насельнікі Бэла маглі быць прамымі нашчадкамі носьбітаў культуры і праіснаваць да з’яўлення еўрапейскіх рыбакоў і вандроўнікаў у канцы XV — пачатку XVI ст.

Лад жыцця

Большасць прылад працы, знойдзеных на стаянках і ў пахаваннях марской архаічнай культуры, вырабляліся з косці або каменю. Яны былі як вельмі простымі накшталт скрэблаў і лёзаў, так і даволі складанымі ў форме круцімых гарпуноў або вялікіх серпападобных лёзаў. Асноўным заняткам з’яўлялася паляванне на прыбярэжных ластаногіх, відавочна рыбалоўства. Выяўлена, што прадстаўнікі марской архаічнай культуры таксама палявалі на карыбу. Пра гэта сведчаць навалы камянёў на месцах сезонных міграцый жывёл. Навалы фарміравалі своеасаблівыя калідоры, дзе здабыча адбывалася прасцей. Ва ўнутраных раёнах поўначы паўвострава Лабрадор знойдзена цэлая вёска, створаная для калектыўнага палявання на карыбу.

Жытлы паўзямлянкавага тыпу звычайна будавалі на валунных пляжах. Прадстаўнікі паўночнай галіны ўзводзілі доўгія хаціны да 100 м. Найбольшую колькасць упрыгожванняў з зубоў жывёл, дзюб птушак, крышталяў кварцу, кальцыту і аметысту археолгагі знайшлі на поўначы Ньюфаўндленда.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Археалогія ў Канадзе
Катэгорыя·Археалагічныя культуры Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дакалумбавы культуры