wd wp Пошук:

Фіёрд

Гейрангер-фіёрд, Нарвегія

Фіёрд, фёрд (нарв.: fjord) — вузкі і звілісты марскі заліў са скалістымі берагамі, які глыбока ўрэзаўся ў сушу. Даўжыня фіёрда ў некалькі разоў пераўзыходзіць шырыню.

Фіёрды з’явіліся ў выніку апрацоўкі ледавіком (у эпоху чацвярцічнага зледзянення) і наступнага затаплення морам рачных далін і тэктанічных западзін.

У свеце найболей вядомыя чатыры фіёрдавых раёны, размешчаныя на заходніх узбярэжжах Нарвегіі, Чылі, Паўднёвага вострава Новай Зеландыі і Паўночнай Амерыкі ад заліва П’юджэт-Саўнд (шт. Вашынгтон) да Аляскі. Фіёрды таксама маюцца на берагах Шатландыі, Ісландыі, Грэнландыі, паўвострава Лабрадор, архіпелага Новая Зямля, штата Мэн (ЗША) і на некаторых арктычных астравах.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Залівы