wd wp Пошук:

Вугаль

Вугаль, цвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расліннага паходжання. Утвараецца з разлажэння астаткаў вышэйшых раслін. Сярод паліўна-энергетычных рэсурсаў мае наівялікшыя запасы. Адрозніваюць два віда вугаляў: буры і каменны. Падзел вуглей на гэтыя дзве групы ўмоўны і акрэсліных межаў паміж імі няма. Бурыя вуглі ў адрозніванні ад каменных утрымліваюць адносна мала вугляроду і шмат кіслароду, што абумоўлівае ніжэйшую цеплыню згарання і большуя вільготнасць.

Здабыча вуглю

Сусветныя запасы вуглю складаюць звыш 5 трлн тон. Наівялікшыя радовішчы вугалю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расіі (200), ПАР (130), Германіі (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры бягучым узроўні спажывання вугалю (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сённяшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год. У 2004 годзе ў свеце было здабыта 5500 млн.т вугалю ( у 2003г. – 4835). Лідары: Кітай – 1956, ЗША – 1020, Індыя – 397, Аўстралія – 365, Расія – 283, ПАР – 253, Германія – 208, Польшча – 159, Інданезія – 136, Казахстан – 87, Украіна – 81, Грэцыя – 74, Канада – 67, Чэхія – 64, Калумбія – 53, Турцыя – 48. Наібольш высокае развіццё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданезіі і Калумбіі. Прыкладна 10% вугалю (500млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасці каля 400 млн. Тон кокса, нязначную частку для вытворсачці сінтэтычнага вадкага паліва, газа, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнія.

Кавалак каменнага вугалю

Спажыванне вуглю

Спажыванне вуглю ў млн тон.

Рэгіён20012005Змены
ЗША10601567+47,8 %
Заходняя Еўропа574463−19,3 %
Японія166202+21,7 %
Краіны былога СССР446436−2,2 %
Кітай13832757+99,3 %
Індыя360611+69,7 %
Астатні свет12743518+20,7 %
АГУЛАМ52637574+43,9 %

Каменны вугаль

Асноўны артыкул: Каменны вугаль Каменны вугаль – выкапневы гумусавы вугаль больш высокай ступені вуглефікацыі ў параўнанні з бурым вуглем. Па міжнароднай класіфікацыі да каменных адносяць вугалі з вышэйшай цеплынёй гарэння больш за 23,88 МДж (5700 ккал/кг) і выхадям лятучых болей 9%. Каменны вугаль утрымлівае ў гаручай масе ад 75 да 97% вуглерода. Каменны вугаль распаўсюджаны ў адлажэннях каменнавугальнай, пермскай і юрскай сістэм. Глыбіня знаходжання каменнага вугалю – ад паверхні да 2000 – 2500 метраў. Ён утварыўся з прадуктаў распаду арганічных астаткаў вышэйшых раслін, змяніўшыхся пад уплывам вялікага ціску акружаючых парод зямной кары і параўнальна высокай тэмпературы. З узрастаннем ступені пераўтварэння паслядоўна павялічваецца ўтрыманне вуглерода і адначасова змяньшаецца колькасць кіслароду, вадароду, лятучых рэчываў; змяняецца цеплыня згарання, здольнасць спякацца і іншыя ўласцівасці.

Буры вугаль

Асноўны артыкул: Буры вугаль Буры вугаль, пераходная форма ад торфу да каменнага вугалю. Ад торфу буры вугаль адрознівае большая гаматнасць і меншае ўтрыманне розных раслінных астаткаў, ад каменнага вугалю – галоўным чынам афарбоўкай бурымі тонамі(ад кававага да чорнага). Буры вугаль на паветры хутка расколваецца на дробныя кавалкі.

Для бурага вугалю ўласціва наяўнасць гумінавых кіслотаў, высокая гіграскапічнасць і вільготнасць. У гаручай масе буры вугаль утрыманне вугляроду 55—78 %, вадароду 4—6,5 %, кіслароду 15-30 %; вышэйшай цеплынёй гарэння рабочай масы бязпопельнага вугалю меней 23,88 МДж (5700 ккал/кг); выхад першаснай смалы 5—20 % і болей; утрыманне лятучых рэчываў у залежнасці ад петраграфічнага склада вугалю важыцца ад 65 да 40 %. Па генетычным прыкметам буры вугаль дзеляць на шчыльныя і зямлістыя разнастайнасці, уключаюцы да астатніх і лігніты, уяўляючыя сабой асобны гатунак пераўтварэння і захавання абломкаў з драўлянай структурай. Акрамя структурных адрозненняў, улічваецца неаднолькавае ўтрыманне вільгаці кіслароду, лятучых рэчываў і першаснай смалы. Па беларускай класіфікацыі буры вугаль дзеліцца на тры тэхналагічныя групы: Б1 с вільгаццю звыш 40 %, Б2 — 30—40 % і Б3 — менш 30 %.

Найбольш буйныя радовішчы бурага вугалю характэрны для мезазойскага і кайназойскага ўзросту; буры вугаль утварае як невялікія праслойкі, так і буйныя пласты – да 100-120 метраў. Буры вугаль выкарыстоўваецца як энергетычнае паліва і хімічная сыравіна для атрымання вадкага паліва і розных сінтэтычных рэчываў, газа і ўгнаенняў. Галоўныя месцы здабычы бурага вугалю размешчаны ў Расіі, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Аўстраліі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Выкапнёвы вугаль