wd wp Пошук:

Свінец

Свіне́ц[1] (лац.: Plumbum) Pb — хімічны элемент IV групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 82. Сінявата-шэры метал. Свінец з’яўляецца мяккім і падатлівым металам. Элемент мае блакітнавата-белы колер, але пры кантакце з паветрам у працэсе акіслення неўзабаве мяняе колер на шараваты. Свінец мае бліскучы сярэбраны бляск, пры пераходзе ў вадкі стан пры плаўленні.

Выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, з’яўляецца матэрыялам пры стварэнні свінцова-кіслотных акумулятараў, куль і стрэл, прыпою, лёгкаплаўкіх сплаваў, а таксама радыяцыйных экранаў. Свінец мае найбольшы атамны нумар з усіх стабільных элементаў, хоць элемент вісмут мае адзін ізатоп з настолькі вялікім перыядам паўраспаду, што можа лічыцца стабільным.

Пападанне волава ў арганізм чалавека і жывёл прыводзіць да пашкоджання нервовай сістэмы і выклікае расстройства мозга. Празмернае змяшчэнне свінцу выклікае таксама захворванні крыві ў млекакормячых. Свінец, як і ртуць, з’яўляецца нейратаксінам, які назапашваецца ў мяккіх тканінах і касцях.

Прыродныя крыніцы

35-е месца сярод элементаў па распаўсюджанасці ў зямной кары. Самародны свінец трапляецца рэдка. Часцей — у выглядзе сульфіду PbS (галеніт). Буйныя радовішчы — у Аўстраліі, ЗША, Канадзе, Мексіцы, Германіі, Казахстане, Расіі.

Выкарыстанне

Асноўная маса свінцу ідзе на выраб пласцін для электрычных акумулятараў. Выкарыстоўваецца як матэрыял для рэакцыйных сасудаў і камер. Абарончыя канструкцыі і пакрыцці пры рабоце з радыеактыўным і рэнтгенаўскім выпраменьваннем.

Шматлікія сплавы свінцу — тыпаграфскія, прыпоі, бабіты, сплавы для вырабу куляў і шроту.

Тэтраэтылсвінец — антыдэтанатар для павышэння якасці маторнага паліва.

Медыцынскія прэпараты.

Гл. таксама

Зноскі

  1. БелЭн, 2002

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Металы
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Свінец
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак