У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Асіна.
Асіна[3][4][5][6][7][8], Таполя дрыжачая, Ясеннічак[9] (Populus tremula) — лістападнае дрэва роду таполя сямейства вярбовыя.
Дрэва вышынёй да 30 м. Ствол прамы, шаравата-зялёны. Крона невялікая, рыхлая. Лісце круглаватае, цвёрдае, зубчастае, на доўгіх, сціснутых чаранках. Кветкі ў паніклых цыліндрычных каташках.
Асіна — хуткарослая лясная парода. Жыве да 150 і больш гадоў.
Пашырана на ўсёй Беларусі, утварае асінавыя лясы, распаўсюджана некалькі ўнутрывідавых форм. Асіннікі растуць пераважна на багатых супясчаных і сугліністых глебах, часта на месцы зведзеных яловых або дубовых лясоў. Цвіце асіна ў красавіку.
Пупышкі і лісце асіны выкарыстоўваюцца ў медыцыне, драўніна ідзе на розныя вырабы, напрыклад, на запалкі.
Асіна не належыць да шанаваных і ўлюбёных беларусамі дрэваў, хоць яе якасці шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарчай дзейнасці і магічнай практыцы. Сырая асіна вельмі кепска гарыць, дровы з асіны не цаніліся. Затое яе драўніна не гніе; гэта выпрацавала прымхлівае да яе стаўленне, уключэнне ў матэрыялы для магічных дзеянняў, як, напрыклад, забіванне асінавага калка ў магілу нябожчыка, які блукае непрыкаяны па начах, ды інш.
Вонкавая рыса асіны — яе трапяткое лісце — спарадзіла этыялагічны міф на хрысціянскай аснове. Паводле яго, асіна спала, калі на ёй павесіўся Юда, усвядоміўшы сваё жахлівае здрадніцтва. Прачнуўшыся, асіна вельмі спужалася вісельніка, затрэслася ад страху, і з той пары лісце на ёй трапечацца нават без ветру. У фальклоры вогнішча з асінавых дроў — надзейны ачышчальны сродак ад усялякай нечысці.
Від уваходзіць у род таполя (Populus) сямейства вярбовыя (Salicaceae) парадку вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (згодна Сістэме APG II) | яшчэ 25—35 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Таполя | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Асіна | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых расліны (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||