wd wp Пошук:

Гліна

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гліна (значэнні).

Гліны (Эстонія)

Гліна — дробназярністая асадкавая горная парода, пылападобная ў сухім стане, пластычная пры ўвільгатненні.

Гліна складаецца з аднаго ці некалькіх мінералаў групы слаістых алюмасілікатаў, можа таксама ўтрымліваць пясчаныя і карбанатныя часціцы. Як правіла пародаўтваральным мінералам у гліне з’яўляецца каалініт, яго склад: 47% (мас) аксіду крэмнію (IV) (SiO2), 39% аксіду алюмінію (Al2О3) і 14% вады (Н20).

Al2O3 і SiO2 ўтвараюць значную частку хімічнага складу глінаўтваральных мінералаў.

Дыяметр часціц глін менш за 0,005 мм; пароды, якія складаюцца з большых часціц, прынята класіфікаваць як лёс. Большасць глін — шэрага колеру, але сустракаюцца гліны белага, чырвонага, жоўтага, бурага, блакітнага, зялёнага і нават чорнага колераў.

У якасці карысных выкапняў разглядаюцца наступныя тыпы глінаў:

Выкарыстанне

Гліна выкарыстоўваецца для вырабу цэглы, керамзіту, посуду, труб, цацак. Гліна – матэрыял для творчасці.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Вяжучыя матэрыялы
Катэгорыя·Керамічныя матэрыялы
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Скульптурныя матэрыялы
Катэгорыя·Гліна