wd wp Пошук:

Верас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Верас, значэнні.

Верас звычайны[3][4] (Calluna) — манатыпны род раслін сямейства верасовых. Адзіны від — Ве́рас звычайны (Callúna vulgáris)[5].

Назвы

Верас, верас звычайны[6], вераст[7][8], верус[3] барвинки, вржос, вржост[9][10], веряс[11][12].

Батанічнае апісанне

Шматгадовая вечназялёная галінастая куставая ці кусцікавая расліна вышынёю да 1 м. Лісце дробнае, лускападобнае, сядзячае, ланцэтнае, размешчана накшталт чарапіцы ў 4 рады. Кветкі дробныя, двухполыя, званочкавыя, бэзава-ружовыя, зрэдку белыя, у аднабокіх гронках. Плод — пушыстая чатырохгранная каробачка.

Арэал

Верасовае поле ў ваколіцах Полацка

Адзін від — верас звычайны. Пашыраны ў Еўропе, Заходняй Азіі, Паўночнай Афрыцы і на Атлантычным узбярэжжы Амерыкі. Расце на пясчаных мясцінах у хваёвых барах, на высечках, выгарынах, пустках, тарфяніках, утварае вялікія зараснікі — верасоўнікі.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная, лекавая (мачагонны, патагонны, процізапаленчы, вяжучы, злёгку снатворны і заспакаяльны сродак), тэхнічная (мае дубільнікі, гліказіды, смалу, крухмал), кармавая і меданосная (дае т. зв. «верасовы мёд») расліна.

Іншае

Часам верасам таксама называюць віды роду эрыка (Erica).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  5. Жизнь растений. Энциклопедия в 6 тт. Т. 5, ч. 2: Цветковые растения / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — 511 с. — С. 90—93.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  8. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  9. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  11. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  12. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Меданосныя расліны
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Лекавыя расліны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Расліны паводле алфавіта
Верасовыя
Кусцікі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Дэкаратыўныя расліны
Кармавыя расліны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак