wd wp Пошук:

Апалачы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Апалачы (значэнні). Апалачы (англ.: Appalachian Mountains) — горная сістэма на ўсходзе Паўночнай Амерыкі, у ЗША і Канадзе.

Геалогія

Утварыліся Апалачы ў перыяд каледонскай складкавасці і герцынскага арагенезу, амалоджаны неатэктанічнымі падняццямі.

Апалачская складкавая вобласць сфарміравалася ўздоўж паўднёва-ўсходняй ускраіны Паўночна-Амерыканскай платформы ў выніку праяўлення таконскай (сярэдні ардовік — сілур), акадскай (ранні — сярэдні дэвон) і алеганскай (карбон — ранняя перм) фазаў складкавасці. 3 канца палеазою і ў мезазоі падвяргалася моцнай эрозіі, у позняй юры перакрывалася морам, на працягу мелавога перыяду і кайназойскай эры паўторна спадзіста прыўзнята. Складзена з магутных тоўшчаў вапнякоў, кварцавых пяскоў, гліністых сланцаў, граўвакаў, з вулканічных і вывергнутых парод.

Паўночная і паўднёва-ўсходняя частка Апалачаў складзена з крышталічных парод, заходняя і паўднёва-заходняя — пераважна з асадкавых (пясчанікі, даламіты, вапнякі). Уздоўж паўднёвых схілаў Апалачаў, у перадгорным прагіне ляжыць Апалачскі вугальны басейн — адзін з найбуйнейшых у свеце. Ёсць радовішчы нафты і газу, жалезных руд, тытану, азбесту.

Рэльеф

Апалачы працягнуліся з паўднёвага захаду на паўночны ўсход на 2600 км. Асноўныя хрыбты: Блу-Рыдж, Уайт-Маўнтынс, масіў Адырондак, Грын-Маўнтынс. Сярэдневышынныя горы. Пераважаюць вышыні 1300—1600 м, найбольшая вышыня да 2037 м (гара Мітчэл, Блу-Рыдж).

Апалачы падзяляюцца на Паўночныя і Паўднёвыя (мяжа па рэках Мохак і Гудзон). Паўночныя Апалачы — хвалістае пласкагор’е вышынёй 400—600 м, над якім узвышаюцца асобныя масівы і хрыбты вышынёй да 1916 м (гара Вашынгтон). Вяршыні згладжаны, ператвораны старажытным ледавіком у трогі. Паўднёвыя Апалачы ў восевай зоне складаюцца з паралельных хрыбтоў і масіваў, падзеленых шырокімі далінамі. Да восевай зоны з хрыбтом Блу-Рыдж прылягаюць з усходу плато Підмант, з захаду — Апалачскае плато.

Рэкі цякуць у глыбокіх далінах, найбольшыя — Канектыкут, Гудзон, Саскуэхана і Тэнесі.

Клімат

Клімат на поўначы ўмераны, на поўдні субтрапічны, фарміруецца пад уплывам Атлантычнага акіяна і асабліва Мексіканскага заліва. Сярэднія тэмпературы студзеня вагаюцца ад −12 на поўначы да 8 °C на поўдні, ліпеня адпаведна ад 18 да 26 °C. Ападкаў 1000—1300 мм за год.

Расліннасць і жывёльны свет

Расліннасць паўночнай часткі — хвойныя і мяшаныя лясы (елка, піхта, туя, гемлока, клён, вяз, гікоры), на поўдзень ад 41° пн. ш. ў ніжнім поясе горныя шыракалістыя лясы (каштан, дуб, клён і эндэмікі — цюльпаннае дрэва, платан, магноліі), вышэй за 1000 м — мяшаныя і хвойныя лясы, затым субальпійскія лугі.

Жывёльны свет — пераважна эндэмікі: віргінскі алень і віргінскі апосум, дрэвавы дзікабраз, мядзведзь барыбал, рысь, янот, скунс, выдра.

Турызм, ахова прыроды

Апалачы — раён турызму, лыжнага і воднага спорту, палявання. Створаны нацыянальныя паркі Грэйт-Смокі-Маўнтынс (Тэнесі), Шэнандоа (Віргінія), Апалачская дарога ўздоўж хрыбта Блу-Рыдж.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Горы ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Апалачы
Горныя сістэмы паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Горы Канады
Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам