wd wp Пошук:

Заліў Святога Лаўрэнція

Заліў Святога Лаўрэнція

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святога Лаўрэнція. Заліў Святога Лаўрэнція (фр.: Golfe du Saint-Laurent; англ.: Gulf of Saint Lawrence) — самы буйны на Зямлі эстуарый, месца ўпадзення ракі Святога Лаўрэнція у Атлантычны акіян на ўсходнім беразе Паўночнай Амерыкі. Па памерах лічыцца напаўзамкнутым морам . Абмывае берагі Канады ў правінцыях Квебек, Нью-Брансуік, Новая Шатландыя, Востраў Прынца Эдуарда, Ньюфаўндленд і Лабрадор.

Геаграфія

На поўначы абмежаваны паўвостравам Лабрадор, на ўсходзе аддзелены ад акіяна востравам Ньюфаўндленд, на поўдні востравам Кейп-Брэтан і паўвостравам Новая Шатландыя, на захадзе — паўночнаамерыканскім мацерыком. У заліве знаходзіцца востраў Антыкосты.

Гідраграфія

Плошча заліва каля 263 тыс. км². Глыбіня да 572 м.

З акіянам заліў злучаюць пралівы:

У заліў упадае рака Святога Лаўрэнція.

У акваторыі размешчаны:

Плыні ўтвараюць цыкланальны кругазварот. Сярэдняя тэмпература вады ўзімку ніжэй −1 °C, улетку да 15 °C.

Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2 м. Са снежня па май пакрыты лёдам. Сустракаюцца айсбергі.

Глыбіні ў заліве, добра бачны дновы канал

На дне заліва плынь ракі Святога Лаўрэнція прамыла канал, які дасягае ўсходняй мяжы шэльфа. За апошняе стагоддзе (20-е стагоддзе) з прычыны дзейнасці чалавецтва вада, якая перамяшчаецца па гэтым канале, цалкам страціла раствораны кісларод, што прывяло да значных змен доннай біёты.

Клімат

Клімат мусонны. У зімовы перыяд галоўным чынам назіраюцца халодныя паўночна-заходнія вятры, улетку — цёплыя паўднёва-заходнія. Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −10 °C, у жніўні 15 °C.

Гаспадарчая дзейнасць

Акваторыя заліва — месца актыўнага суднаходства. Шэльф, які таксама далёка выходзіць у Атлантычны акіян, інтэнсіўна эксплуатуецца ў рыбнай здабычы (пікша, марскі акунь, палтус, камбала, селядзец і інш.) і ў нафтаздабычы.

Порты:

Экалогія

Частка берага заліва, астравы Святога Паўла і Кейп-Брэтан — ахоўваюцца Канадскай берагавой аховай прыродная тэрыторыя. Шэраг дробных астравоў у заліве — месца сезонных міграцый розных птушак, ахоўваюцца Канадскай службай дзікай прыроды. На берагах заліва размешчана некалькі нацыянальных паркаў Канады:

Каля мыса Гаспэ ў паўднёва-усходняй частцы правінцыі Квебек у Фарылоне знаходзіцца правінцыйны парк Гаспезі.

Заліў Святога Лаўрэнція складаецца з трох асобных экасістэм[2]:

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8. — С. 397.
  2. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Canada’s Atlantic Marine Environment Архівавана 5 чэрвеня 2011.
  3. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. North Gulf Shelf Архівавана 6 чэрвеня 2011.
  4. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Magdalen Shallows Архівавана 6 чэрвеня 2011.
  5. National Marine Conservation Areas of Canada. Canada’s National Marine Conservation Areas System Plan. Laurentian Channel Архівавана 6 чэрвеня 2011.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Залівы паводле алфавіта
Катэгорыя·Залівы Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Аб’екты, названыя ў гонар святых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Залівы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра залівы без шаблонаў-картак
Катэгорыя·Квебек (правінцыя)