wd wp Пошук:

Вапняк

Вапняк

Вапня́к — асадкавая горная парода арганічнага, радзей хемагеннага паходжання, якая складаецца амаль на 100 % з CaCO3 (карбанату кальцыю) у форме крышталёў кальцыту рознага памеру.

Вапняк, які складаецца пераважна з ракавін марскіх жывёл і іх абломкаў, завецца ракушнікам (ракушачнікам).

Рэчывы, якія ўваходзяць у склад вапняку, здольныя хоць і ў малой колькасці, але растварацца ў вадзе, а таксама павольна раскладацца на вуглякіслы газ і адпаведныя асновы. Першы працэс — найважнейшы фактар утварэння карставых пячор, другі праходзіць на вялікіх глыбінях пад дзеяннем глыбіннага цяпла Зямлі, дае крыніцу газу для мінеральных водаў.

Выкарыстанне

Вапняк выкарыстоўваецца ў будаўніцтве, металургіі, хімічнай і шкляной прамысловасці, мастацтве, сельскай гаспадарцы (вапнаванне глебы, мінеральная падкормка жывёле).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Скульптурныя матэрыялы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Будаўнічыя матэрыялы
Катэгорыя·Асадкавыя горныя пароды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum