wd wp Пошук:

Газета

Наша Ніва №1(1911)

Газета — друкаванае перыядычнае выданне, якое выходзіць пад пастаяннай назвай не радзей аднаго разу ў месяц.

Папярэднікамі газет традыцыйна лічацца старажытнарымскія рукапісныя паведамленні аб падзеях у горадзе (Acta diurna). Сучасны выгляд газеты набылі ў 16 ст., а росквіт газетнай справы прыйшоўся на 19 стагоддзе. У 20 стагоддзі з-за моцнай канкурэнцыі з боку больш аператыўных электронных (радыё — з 1920-х, тэлебачання — з 1950-х), а потым і сецевых (з канца 1990-х) сродкаў масавай інфармацыі месца газет у грамадска-палітычным жыцці скарацілася.

Першая газета ў Беларусі — Gazeta Grodzieńska (1776). Першая газета на беларускай мове — «Мужыцкая праўда» (1862). Першая легальная — «Наша доля» (1906).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Газеты
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы