wd wp Пошук:

Даліна

Даліна ракі ў Ісландыі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Даліна, значэнні. Далі́на — форма рэльефу, звычайна выцягнутай формы і выразна ніжэйшага ўзроўню, чым прылеглыя абшары, часцей за ўсё даліны ўзнікаюць у выніку эрозіі зямной кары рэкамі ці ледавікамі.

Пачатковай формай далін з’яўляюцца яры, што ўтвараюцца перыядычнымі вадатокамі.

У структуры даліны вылучаюць схілы і дно. У маладых далін дно бывае неразвітае і схілы падыходзяць да самай ракі.

Даліны дзеляцца:

Горная даліна — паніжэнне паміж двума горнымі хрыбтамі.

Даліна, якая падзяляе хрыбет ад аднаго схілу да другога, называецца папярочнай[1].

Зноскі

  1. Андрыеўская З. Я., Галай І. П. Руска-беларускі фізіка-геаграфічны слоўнік. — Мн.: Нар. асвета, 1994. — 367 с. ISBN 985-03-0054-X. С.71.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Формы рэльефу