wd wp Пошук:

Рысь канадская

Канадская рысь або Паўночнаамерыканская рысь (Lynx canadensis Kerr, 1792), — від рысяў, якія насяляюць паўночнаамерыканскую тайгу. Бліжэйшы сваяк рысі звычайнай (Lynx lynx).

Знешні выгляд

Гэты від рысі напалову менш звычайнай: даўжыня яе цела 86-117 см, вышыня ў карку 60-65 см; маса 8-14 кг. У жывёл у няволі маса можа даходзіць да 20 кг у абодвух полаў.

Афарбаванне поўсці попельна-бурае, летам рудое адценне; па асноўным фоне россыпы белых плямак, якія ствараюць ўражанне прысыпанасці снегам. Сустракаецца незвычайна светлая, «блакітная» афарбоўка.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Каціныя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта