wd wp Пошук:

Ластаногія

Ластаногія (Pinnipedia) — група млекакормячых, якую раней вылучалі ў асобны атрад, які аб’ядноўваў цюленяў і маржоў. Водныя млекакормячыя з верацёнпадобным целам, з ператворанымі ў плаўнікі (ласты) пяціпальцавымі пярэднімі і заднімі канечнасцямі, пальцы якіх, забяспечаныя кіпцюрамі, злучаныя тоўстай скурай, накіраванымі гарызантальна заднім канечнасцям, поўнай зубной сістэмай (з разцамі, ікламі і карэннымі зубамі), адной або двума парамі смочак на чэраве, двурогай маткай і кольцападобным паследам. Поўсць ў той ці іншай меры рэдукаваныя. Добра развіты тлушчавы пласт скуры, які надзейна абараняе арганізм ад страты цяпла. Вушныя і насавыя адтуліны пры ныранні зачыняюцца. Сілкуюцца рыбай, ракападобнымі, малюскамі.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Драпежныя
Катэгорыя·Поліфілетычныя групы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта