wd wp Пошук:

Пірыт

Пірыт (грэч.: πυρίτης λίθος, літаральна - камень, што высякае агонь), серны калчадан, жалезны калчаданмінерал, сульфід жалеза хімічнага складу FeS2 (46,6 % Fe, 53,4 % S). Нярэдкія прымешкі Са, Ni, As, Cu, Au, Se і інш.

Колер светлы, латунна-жоўты. Бляск металічны. Рыса чорная з зеленаватым адценнем. Цвёрдасць 6—6.5. Спайнасць вельмі недасканалая. Злом няроўны. Сінгонія кубічная. Шчыльнаснь 4,9—5,2. Крохкі, асабліва пры абагачэнні золатам. Грані кубічных крышталяў маюць штрыхоўку. Суцэльныя зярністыя і шчыльныя масы, крышталі і іх зросткі.

Радовішчы на Урале, Рудным Алтаі, у Закаўказзі і інш. На Беларусі інтэнсіўная пірытызацыя адзначана ў эфузіўных пародах ніжняга пратэразою на поўдні краіны.

Сыравіна для вытворчасці сернай кіслаты.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Мінералы жалеза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле