wd wp Пошук:

Кальцыт

Кальцыт, вапнавы шпатмінерал (CaCO3) з групы карбанатаў, адна з прыродных формаў карбанату кальцыю. Выключна шырока распаўсюджаны на паверхні Зямлі, пародаўтваральны мінерал. Кальцытам складзеныя вапнякі, крэйдавыя пароды, мергель, карбанатыты. Кальцыт — самы распаўсюджаны біямінерал: ён удзельнічае ў будове вельмі шматлікіх жывых арганізмаў, у складзе ракавін і касцей.

Карбанат кальцыю мае і іншую (рамбічную) паліморфную мадыфікацыю — араганіт.

Назва прапанавана Гайдзінгерам у 1845 годзе і паходзіць, як і назва хімічнага элемента, ад лац. calx (род.п. calcis) — вапна.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Карбанаты (мінералы)
Катэгорыя·Пародаўтваральныя мінералы
Катэгорыя·Біямінералы