wd wp Пошук:

Паўночны алень

Паўночны алень (у Паўночнай Амерыцы — карыбу, лац. Rangifer tarandus) — парнакапытнае млекакормячае сямейства аленевых, адзіны прадстаўнік роду Паўночныя алені (Rangifer).

Жыве ў паўночнай частцы Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Харчуецца травой і лішайнікамі, а таксама дробнымі млекакормячымі і птушкамі.

Паўночны алень у далёкім мінулым даў магчымасць чалавеку асвоіць Поўнач, у цяперашні час застаецца найважнейшым біялагічным рэсурсам для больш за дваццаці народаў Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Аб’ект палявання (з мэтай здабычы мяса і шкуры). У выніку прыручэння і адамашнення паўночнага аленя ўзнікла паўночнае аленяводства, гэта значыць развядзенне паўночных аленяў для атрымання мяса, шкур, малака і выкарыстання ў якасці ездавога і ўючнага транспарту[1].

Зноскі

  1. Материальная культура. Вып. 3. — М.: Наука, 1989. С. 107.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Жывёлы паводле алфавіта
Алені
Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Віды па-за небяспекай