wd wp Пошук:

Магілёўская акруга

Магілёўская акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР. Існавала ў 19241930 гг. Утворана 17 ліпеня 1924 г. Цэнтр — г. Магілёў. Плошча акругі 11 602 кв. км., нас. 512,7 тыс. чал. (1924). Акруговая газета — «Магілёўскі селянін».

Магілёўская акруга ў 1925 годзе
Магілёўская акруга ў 1928 годзе

У склад акругі ўваходзілі 4 гарады (Стары Быхаў, Магілёў, Чавусы, Шклоў), 3 мястэчкі (Бялынічы, Карма, Прапойск). У сувязі са скасаваннем Калінінскай акругі 9 чэрвеня 1927 г. у Магілёўскую акругу перададзены Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Хоцімскі, Чэрыкаўскі раёны. 4 жніўня 1927 г. скасаваны Бялынкавіцкі раён (яго тэрыторыя далучана да Касцюковіцкага раёна). На 1 студзеня 1930 г. у Магілёўскай акрузе 16 раёнаў, 6 гарадоў, 7 мястэчак, 259 сельсаветаў, у т.л. 3 польскія і 2 латышскія нацыянальныя. 26 ліпеня 1930 г. Магілёўская акруга скасавана.

Раёны

Раёны падзяляліся на 161 сельсавет.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Акругі Беларускай ССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Гісторыя Магілёва