wd wp Пошук:

Канстанцін Міхайлавіч Палікарповіч

Канстанцін Міхайлавіч Палікарпо́віч[2] (6 [18] сакавіка 1889, в. Белая Дуброва, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя (цяпер Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — 20 лютага 1963, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934), дыплом кандыдата гістарычных навук выдадзены ў 1951.

Біяграфія

Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1909). Настаўнічаў у школах Чэрыкаўскага павета. З 1926 года член гістарычна-археалагічнай камісіі Інбелкульта. З 1929 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР (у т.л. з 1944 загадчык сектара). У 19411942 гадах у эвакуацыі ў Казахстане, у час геалагічных экспедыцый даследаваў і археалагічныя помнікі.

Даследаванні і адкрыцці

На тэрыторыі Беларусі і ў Бранскай вобласці адкрыў і вывучаў палеалітычныя (Бердыж, Елісеевічы, Падлужжа, Юдзінава, Юравічы) і мезалітычныя (Журавель, Крыжы) стаянкі, помнікі неаліту і бронзы (Крывіна, Стрэліца). Вёў разведвальныя работы з мэтай выяўлення новых помнікаў на рэках Беседзь, Дняпро, Іпуць, Сож, Случ і інш. Першым выказаў думку пра засяленне тэрыторыі Беларусі першабытным чалавекам у старажытным каменным веку. Вывучаў кастарэзнае мастацтва першабытных людзей.

У пачатку 1930-х гадоў пачаў даследаваць першабытныя стаянкі на крывінскім тарфяніку паміж вёскамі Асавец Бешанковіцкага і Галоўск Сенненскага раёнаў Віцебскай акругі, матэрыял якіх датаваў бронзавым векам, аднак устрымаўся ад вызначэння іх культурнай прыналежнасці.

Творы

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 Поликарпович Константин Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Беларусь, 1995

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Археолагі СССР
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў