wd wp Пошук:

Чарняўскі сельсавет

Чарня́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Чарняўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ельненскага сельсавета, у склад Баханскага сельсавета перададзены вёскі Новы Мосін і Стары Мосін, у склад Бярозкаўскага сельсавета — вёска Клін і пасёлак Янава[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 5 снежня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бярозкаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 500 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы, 3,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 населеных пунктаў: аграгарадок Ельня, вёскі Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча і Чарняўка.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2011 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат