wd wp Пошук:

Калінінская акруга

Калі́нінская акру́га (у тагачаснай прэсе і афіцыйных дакументах назва акругі на беларускай мове падавалася як «Калінаўская», «Калінаўшчына» і г.д., замест «Калінінская») — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у ліпені 1924 — чэрвені 1927 гадоў. Цэнтр — горад Клімавічы. Плошча 8371 км², насельніцтва 401,1 тыс. чал. (1924 г.).

Гісторыя

Калінінская акруга ў 1925 годзе

Калінінская акруга ўтворана 17 ліпеня 1924 года ў складзе БССР. Уключала 10 раёнаў:

Раёны 20 жніўня 1924 года падзелены на 126 сельсаветаў. У склад акругі ўваходзілі: 1 горад (Мсціслаў) і 6 мястэчак (Касцюковічы, Клімавічы (з 3 ліпеня 1925 года горад), Краснаполле, Крычаў, Хоцімск, Чэрыкаў (з 3 ліпеня 1925 года горад)). 9 чэрвеня 1927 года акруга скасавана, Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мілаславіцкі, Хоцімскі і Чэрыкаўскі раёны далучаны да Магілёўскай акругі, Мсціслаўскі і Расненскі раёны — да Аршанскай акругі.

Іншае

Акруга была названа ў гонар «усесаюзнага старасты» Міхаіла Калініна.

Акруговая газета — «Наш працаўнік».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Клімавічы
Катэгорыя·Гісторыя Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Акругі Беларускай ССР
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат