wd wp Пошук:

Касцюковічы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Касцюковічы (значэнні).

Касцюко́вічы[2] (трансліт.: Kasciukovičy) — горад у Беларусі, на рацэ Жадунька. Адміністрацыйны цэнтр Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Месціцца за 160 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва. Чыгуначная станцыя Камунары на лініі КрычаўУнеча (Расія), вузел аўтадарог на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж (Расія). Насельніцтва на 2018 год — 15 977 чалавек[3].

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Касцюкова ў Лучыцкай воласці датуецца 28 жніўня 1508 года[4]. Паселішча ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства.

У 1730-я гады ў Касцюковічах было 35 дымоў[4]. Пад 1739 годам яны ўпамінаюцца як прыватнаўласніцкае мястэчка менскага гараднічага Ю. Іваноўскага. У гэты час тут дзейнічалі 2 царквы.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Касцюковічы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губерні. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні Цеханавецкіх. На 1784 год у Касцюковічах было 89 дымоў, дзейнічаў касцёл пры кляштары францысканцаў. На 1800 год — 88 двароў. У 1826 годзе ў мястэчку адкрылася павятовае вучылішча. У гэты час Касцюковічы набылі вядомасць коннымі кірмашамі, тут працавала 14 крамаў. На 1858 год — 224 двары.

У 1861 годзе ў Касцюковічах працавалі 9 гарбарняў, з 1865 года — пенькатрапальня, з 1875 года — сукнавальня, з 1880 года — 2 маслабойні, у 1876—1881 гадах — 3 крупадзёркі. На 1880 год у мястэчку было 327 двароў, дзейнічалі царква (мураваная) і сінагога (драўляная), працавалі 7 скураапрацоўчых майстэрняў, прыёмны пакой, паштовая станцыя, царкоўнапрыходская школа, 3 малітоўныя школы, аптэка, штогод праводзіліся 2 кірмашы (9 траўня і 6 снежня). На 1886 год працавалі броварны завод, 8 гарбарных майстэрняў, млын, 94 крамы, царкоўнапрыходская школа, бальніца і аптэка; дзейнічалі 2 цэрквы і сінагога; штогод праводзіліся 2 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у мястэчку было 411 двароў, 2 пенькатрапальныя, 6 скураапрацоўчых, 5 маслабойных, 2 абараначныя прадпрыемствы, вадзяны млын, сукнавальня, 3 крупадзёркі, 20 ганчарняў, 5 кузняў, 104 крамы, 3 заезныя двары, 3 карчмы, хлебазапасны магазін. На 1909 год — 10 мураваных і 355 драўляных будынкаў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Касцюковічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. У 1924 годзе Касцюковічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе ў Касцюковічах пачала працаваць гантарэзня, у 1931 годзе — ільнапеньказавод і друкарня, у 1932 годзе — прамысловы камбінат і маслазавод. 27 верасня 1938 года паселішча атрымала статус горада. У Другую сусветную вайну з 14 жніўня 1941 да 28 верасня 1943 года Касцюковічы былі пад нямецкай акупацыяй.

3 студзеня 2005 года афіцыйна зацвердзілі герб і сцяг Касцюковічаў.

Насельніцтва

Культура

Дзейнічаюць раённы цэнтр культуры. У 1973 годзе адкрыўся Касцюковіцкі краязнаўчы музей.

Адукацыя

У Касцюковічах працуюць 4 сярэднія, базавая, спартыўная школы, школа мастацтваў, цэнтр дзіцячай творчасці, станцыя юных натуралістаў.

СМІ

Выдаецца раённая газета «Голас Касцюкоўшчыны».

Забудова

У пасляваенных Касцюковічах цэнтральная частка забудоўвалася капітальнымі 2—5-павярховымі дамамі, у паўночнай частцы з’явіўся жылы квартал з 2—4-павярховых дамоў. У сучасным горадзе сфарміраваліся новыя 5-павярховыя раёны ў заходняй і паўднёва-заходняй частках.

Вуліцы і плошчы

Афіцыйная назваГістарычная назва
Інтэрнацыянальная вуліцаПрусінская вуліца
Ленінская вуліцаМуравільская вуліца
Юнацкая вуліцаКрычаўская вуліца[15]
 ?Рынак пляц

З урбананімічнай спадчыны Касцюковічаў да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Палонская.

Эканоміка

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Працуюць ільнозавод, ВРУП «Беларускі цэментны завод», ААТ «Касцюковіцкі леспрамгас», філіял «Касцюковіцкі хлебазавод» РУПП «Магілёўхлебпрам», Касцюковіцкі спіртзавод РУП «Клімавіцкі лікёра-гарэлкавы завод», Касцюковіцкі ўчастак ААТ «Гарант». Спыніцца можна ў адной з 2 гарадскіх гасцініц[16].

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  3. 1 2 Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 5 красавіка 2018. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. 1 2 Мяцельскі А. Касцюковічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 71
  5. Słownik geograficzny… T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 134.
  6. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 641.
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 645.
  8. Беларусь, 1995
  9. БелЭн, 1999
  10. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / У. У. Бянько і інш. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 640.
  11. Перепись населения — 2009. Могилевская область Архівавана 18 верасня 2010. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа».
  13. Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 6 ліпеня 2016. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа Архівавана 13 жніўня 2020. (руск.)  Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. Тапаніміка. Картаграфія. Карты раёна // Магілёўская абласная бібліятэка
  16. к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
  17. Ганчар А. И. Римско-католический костел в Беларуси (1864—1905 гг.). — Гродно: ГГАУ, 2008. С. 53.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Касцюковічы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Касцюковіцкага раёна
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Беларусі без сельсавета
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Вікіпедыя:Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства