Пяча́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Пячары.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тупічынскага сельсавета[1]. 8 снежня 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзямідавіцкага (8 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гарадок, Іванаўка, Круты Роў, Пабеда, Ракітнік, Рэспубліка і Тупічын) і Пралетарскага (11 населеных пунктаў: Валынеж, Зацішша, Калодзезькі, Камень, Лесавы, Падцеханічы, Пячары, Цеханічы, Фралоўка, Шчарбакоўка і Янгелаўка) сельсаветаў[2].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.