wd wp Пошук:

Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнаценка. Рыгор Канстанцінавіч Ігнаценка (нар. 20 лістапада 1930, вёска Вусаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Выхоўваўся ў дзіцячым доме. З 1946 па 1948 г. вучыўся ў рамесным вучылішчы № 10 горада Магілёва, потым з 1948 па 1951 г. працаваў слесарам. Вучыўся завочна ў Мінску на рэспубліканскіх курсах кіраўнікоў мастацкай самадзейнасці раённых дамоў культуры. З 1957 г. па 1988 г. працаваў настаўнікам музыкі ў Паплаўскай сярэдняй школе. У 1980 г. завочна закончыў Народны ўніверсітэт мастацтваў у Маскве.

Творчасць

Друкавацца пачаў з 1961 г. У 1964 г. у выдавецтве «Беларусь» выйшаў першы зборнік апавяданняў «Лясныя тынкоўшчыкі». Галоўная тэма творчасці пісьменніка — чалавек і прырода. Яго творы прысвечаны дзецям, напісаны лаканічна, паэтычна і займальна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Завочнага народнага ўніверсітэта мастацтваў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі