wd wp Пошук:

Гардзееўскі раён

Гардзе́еўскі раён (руск.: Гордеевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — сяло Гардзееўка.

Геаграфія

Раён размешчаны на захадзе Бранскай вобласці, плошча яго тэрыторыі складае 846,54 км².

Мяжуе:

Гісторыя

Гардзееўскі раён утвораны ў 1929 годзе і першапачаткова ўваходзіў у Клінцоўскую акругу Заходняй вобласці, а з 1937 года — у новаўтвораную Арлоўскую вобласць.

5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Гардзееўскі раён. У 1963 годзе раён быў скасаваны, у 1985 годзе адноўлены.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 13,4 тыс. чалавек. Усяго налічваецца 70 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне налічваецца 1 гарадское і 6 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

  1. Мірнінскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы:

  1. Гліннаўскае сельскае паселішча
  2. Гардзееўскае сельскае паселішча
  3. Петравабудское сельскае паселішча
  4. Рудневараб’ёўскае сельскае паселішча
  5. Тварышынскае сельскае паселішча
  6. Унашаўскае сельскае паселішча

Эканоміка

На сённяшні дзень занятасць насельніцтва забяспечваюць галоўным чынам бюджэтныя арганізацыі (школа, раённая бальніца, міліцыя, суд, служба судовых прыставаў, пенсійны фонд, філіялы банкаў, а таксама калгасы).

Транспарт

Сяло Гардзееўка знаходзіцца за 35 км ад найбліжэйшай чыгуначнай станцыі ў горадзе Клінцы.

Славутасці

Зноскі

  1. АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Катэгорыя·Гардзееўскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных