wd wp Пошук:

Елавецкі сельсавет

Елаве́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Елавец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Альшоўскі сельсавет у складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Альшова 1-е. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елавец, сельсавет перайменаваны ў Елавецкі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў Касцюковіцкім раёне, з 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Хоцімскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вялікаліпаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Хоцімскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе