wd wp Пошук:

Забычанскі сельсавет

Забыча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Забычанне.

Геаграфія

Размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Касцюковіцкага раёна, аддалены ад раённага цэнтра на 20 км. На тэрыторыі сельсавета працякаюць рэкі Жадунька і Крупня, праходзіць аўтамабільная дарога Касцюковічы — Чэрыкаў[1].

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. У канцы 1930-х гадоў на тэрыторыі сельсавета існавалі скасаваныя сёння вёскі Мая, Гарадок, Чырвоная Іскра[2]. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Негінскага сельсавета[3].

8 снежня 1959 года ўтвораны зноў у складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Брацькавіцкага, Негінскага і Нізкаўскага сельсаветаў, вёскі Антонаўка, Вялікая Валаскоўня і Малая Валаскоўня перададзены ў склад Пралетарскага сельсавета, вёска Васілёўка перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Касцюковіцкага гарсавета[4]. 4 чэрвеня 1965 года з часткі сельсавета зноў утвораны Брацькавіцкі сельсавет (у складзе 8 населеных пунктаў: Блудзімля, Брацькавічы, Восаў, Дубраўка, Калодзецкая, Скалін, Хамінка і Чытавыя)[5]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[6]. 26 лютага 1992 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Брацькавіцкага сельсавета. 28 сакавіка 1996 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Касцюковіцкага гарсавета перададзена вёска Васілёўка.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавек[7], з іх 92,2 % — беларусы, 7,0 % — рускія, 0,6 % — украінцы[8].
Станам на 2018 год у Забычанскім сельсавеце пражывала 868 жыхароў, налічвалася 400 двароў.

Інфраструктура

На тэрыторыі сельсавета дзейнічае філіял № 1 «Цэмагра» ААТ «Беларускі цэментны завод», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы. Адукацыю забяспечвае ДУА «Мурынборскі ВВК яслі-сад-сярэдняя школа», культурныя ўстановы на тэрыторыі сельсавета прадстаўлены Забычанскім і Мурынборскім сельскімі клубамі. Усталявана 9 помнікаў і абеліскаў салдатам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Медычныя паслугі аказваюць Забычанская бальніца і фельчарска-акушэрскі пункт у вёсцы Мурын Бор, гандлёвае абслугоўванне насельніцтва ажыццяўляюць крамы Касцюковіцкага раённага спажывецкага грамадства. Працуюць аддзяленні сувязі у Забычанні, Нізьках і Негіне. Тэлефонныя станцыі знаходзяцца ў вёсках Нізькі і Забычанне[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Забычанскі сельскі савет. Агульная характарыстыка (руск.) . Касцюковіцкі райвыканкам (11 кастрычніка 2018). Праверана 19 ліпеня 2019.
  2. ГВБ, т.5-1, с.670—671
  3. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  5. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  6. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Забычанскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе