wd wp Пошук:

Саматэвіцкі сельсавет

Саматэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Саматэвічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Саматэвіцкі (Самацеевіцкі) сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Касцюковіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцімскага сельсавета[1]. 8 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сілічоўскага сельсавета, у склад Беладубраўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Аляксандраўка, Астравок, Вуглы, Клеткі, Клеявічы і Ленінскі)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. 26 лютага 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Беладубраўскага сельсавета.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Белорусская ССР. Аминистративно-территориальное делениние. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 178. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Касцюковіцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат