wd wp Пошук:

Бранская вобласць

Бранская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны на захадзе еўрапейскай часткі краіны, на мяжы з Украінай і Рэспублікай Беларусь. Створана 5 ліпеня 1944 года. Да гэтага яна ўваходзіла ў склад Арлоўскай вобласці.

Геаграфія

Ляжыць у заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, займаючы сярэднюю частку басейна Дзясны і лясісты водападзел паміж ёй і Акой. Крайнія пункты: паўночны 54° паўн. ш., паўднёвы 52° 10’ паўн. ш., заходні 31° 10’ у. д., усходні 35° 20’ у. д.

Вобласць мяжуе на поўначы са Смаленскай вобласцю, на захадзе — з Гомельскай вобласцю і Магілёўскай вобласцю Рэспублікі Беларуь, на ўсходзе — з Калужскай вобласцю і Арлоўскай вобласцю і на поўдні — з Курскай вобласцю, Чарнігаўскай і Сумскай абласцямі Украіны.

Насельніцтва

Буйнейшыя гарады Бранск, Клінцы, Навазыбкаў. Гарадскія пасёлкі: Вышкаў, Клімава, Пагар. З 2006 года на тэрыторыі Бранскай вобласці існуе 287 муніцыпальных утварэнняў, у тым ліку 7 гарадскіх акруг, 27 муніцыпальных раёнаў, 30 гарадскіх паселішчаў, 223 сельскія паселішчы.

Нацыянальны склад: рускія (96,3 %), украінцы (1,5 %), беларусы (0,56 %)

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации Праверана 24 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Бранская вобласць
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара