wd wp Пошук:

Аляксандр Кузьміч Галавінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галавінскі. Алякса́ндр Кузьмі́ч Галаві́нскі (кастрычнік 1886, в. Муравілле, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — пасля 1937) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, дыпламат Беларускай Народнай Рэспублікі, рэдактар.

Біяграфія

Прадстаўнікі дыпламатычных місій БНР у часе Усебеларускай палітычнай канферэнцыі. Прага, 1921 г. Стаяць (злева направа): Лявон Вітан-Дубейкаўскі, Аляксандр Галавінскі, Бруна Мілер. Сядзяць: Мікола Вяршынін, Аляксандр Цвікевіч.

У 1912 годзе скончыў Кіеўскі політэхнічны інстытут. Падтрымліваў кантакты з эсэрамі, арыштоўваўся за ўдзел у студэнцкім руху. У Першую сусветную вайну служыў у паветраплавальным батальёне[1].

З 1918 года член прэзідыума Кіеўскай беларускай рады і загранічнага бюро па ўладкаванні бежанцаў, прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублікі ва Украіне. З канца 1918 года у Гродне, дарадца па тэхніка-эканамічных пытаннях у Міністэрстве замежных спраў БНР. У 1919 годзе арыштоўваўся румынскімі ўладамі[1].

З 1921 года ў Літве, старшыня Беларускай нацыянальнай сувязі, замежнага ЦК Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераўКоўне). Сябра Беларускага нацыянальнага камітэта, уваходзіў у Беларускае брацтва. Выдаваў часопіс «Покліч». Адзін з арганізатараў Беларускай палітычнай канферэнцыі 1921 года ў Празе. У 1923—1925 гадах працаваў інжынерам у Коўне. Удзельнік Другой Усебеларускай канферэнцыі 1925 года ў Берліне, на якой падтрымаў ліквідацыю ўрада БНР. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску[2]. У 1927 годзе арыштаваны літоўскімі ўладамі[1].

Па вызваленні пераехаў у БССР. У савецкім Менску працуе у ВСНГ БССР і НДІ прамысловасці. 18 ліпеня 1930 года арыштаваны ДПУ БССР па сфабрыкаванай справе Саюза вызвалення Беларусі. Паводле пастановы калегіі АДПУ БССР ад 10 красавіка 1931 года сасланы на 5 гадоў у Ніжні Ноўгарад. Далейшы лёс невядомы. 10 чэрвеня 1988 года пасмяротна рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР.

Зноскі

  1. 1 2 3 Міхнюк У., 1994, с. 453
  2. С. Некрашэвіч Акадэмічная Конфэрэнцыя па рэформе правапісу і азбукі і вынікі яе працы // Інстытут Беларускае Культуры Наш Край. — Менск: 1927. — № 1 (16). — С. 3.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Нарадзіліся ў 1886 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі Кіеўскага політэхнічнага інстытута
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Палітыкі Беларускай Народнай Рэспублікі
Члены Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Вучоныя Беларусі
Асобы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Нарадзіліся ў Касцюковіцкім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Палітыкі Беларусі
Нарадзіліся ў Клімавіцкім павеце