wd wp Пошук:

Віцебскае ваяводства

Віцебскае ваяводства ў XVII ст. на карце ВКЛ

Віцебскае ваяводства (15031772) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Віцебск.

Гісторыя

Першапачаткова ахоплівала, верагодна, тэрыторыю Віцебскай зямлі, намеснікі якой з 1503 г. пачынаюць карыстацца тытулам ваяводы. Пытанні пра тое, у якоў ступені гэта суправаджалася пашырэннем іх паўнамоцтваў і ці ўплывала на ўзаемаадносіні ваяводы з іншымі намеснікамі паветаў Віцебскай зямлі (Аболецкім, Аршанскім, магчыма Магілёўскім), а таксама ўладальнікамі Друцкага княства дастаткова не вывучаны.

Ваявода ажыцяўляў ваеннае кіраўніцтва ў межах Віцебскай зямлі, а судовыя функцыі і кантроль за крыніцамі джяржаўных даходаў, верагодна ў межах Віцебскага павета. Па-за юрысдыкцыяй ваяводы знаходзіліся таксама княжацкія і панскія маёнткі, уладальнікі якіх падлягалі велікакняжацкаму суду, а адносна сваіх падданых карысталіся імунітэтам. Паводле вялікакняжацкіх прывілеяў, ваяводы ў Віцебскім ваяводстве (як і ў Полацкім) прызначаліся толькі са згоды мясцовай шляхты.

Пасля адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 15651566 гг. Віцебскае ваяводства складалася з Віцебскага і Аршанскага паветаў; былі ўведзены павятовыя соймікі і іерархія службовых пасад паводле польскага ўзору: кашталян, падкаморы, суддзя земскі з падсудкам і пісарам і інш. Была ўстаноўлена харугва Віцебскага ваяводства — зялёнага колеру з выявай «Пагоні» ў белым полі. Функцыі ваяводы звяліся да кіравання апалчэннем шляхецкага ваяводства. Адначасова ён узначальваў замкавы суд Віцебскага павета, з 1569 г. засядаў у сенаце Рэчы Паспалітай. Намеснікам яго быў падваявода.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віцебскае ваяводства