wd wp Пошук:

Магдэбургскае права

Фрагмент прывiлея Полацку на магдэбургскае права
Места Час набыцця
М. п.
Вільня1387
Берасце1390
Коўна1408
Трокі1409
Слуцк1441
Горадна1496
Высокае1494
Полацк1498
Мінск1499
Браслаў1500
Ваўкавыск1503
Камянец1503
Наваградак1511
Рэчыца2.10.1511
Мілейчыцы1516
Слонім1531[1]
Барысаў1563
Мерач1569
Радашковічы1569
Пешчатка1569
Дзісна1569
Сураж1576
Магілёў1577
Мазыр1577
Ула1577
Пінск1581
Дынабург1582
Езярышча1583
Нясвіж1586
Кобрын1589
Гарадзец1589
Пружаны1589[1]
Ліда1590
Любча1590
Віцебск1597
Орша1620
Чавусы1634
Мсціслаў1636
Ружаны1637
Чэрыкаў1641
Дзівін1642
Друя1643
Лагішын1643
Малеч1645
Капыль1652[2]
Візаны 1693

Магдэбу́ргскае пра́ва — феадальнае гарадское права, якое склалася ў нямецкім горадзе Магдэбург у ХІІХІІІ стст.

Магдэбургскае права склалася з розных крыніц, у т.л. з прывілеяў, выдадзеных архіепіскапам Віхманам гарадскому патрыцыяту (1188), Саксонскага зярцала, пастаноў суда шэфенаў Магдэбурга і інш. Мела ўніверсальны характар, г.зн. трактавала розныя віды праваадносін: дзейнасць гарадской улады, суда, яго кампетэнцыю і парадак судаводства, пытанні зямельнай уласнасці «ў межах горада», парушэнні ўладання, захопу нерухомасці, устанаўлівала пакаранні за розныя віды злачынстваў і г.д. Асобае месца займалі нормы, што рэгулявалі гандаль і рамесніцтва, дзейнасць цэхаў і купецкіх гільдый, парадак падаткаабкладання. Магдэбургскае права з’явілася юрыдычным замацаваннем поспехаў гараджан у барацьбе з феадаламі за самастойнасць. Яно давала гораду права на самакіраванне і ўласны суд, права зямельнай уласнасці і вызваленне ад большай часткі феадальных павіннасцей. Магдэбургскае права было перанята многімі гарадамі Усходняй Германіі, Усходняй Прусіі, Сілезіі, Чэхіі, Венгрыі, Польшчы.

Вялікае Княства Літоўскае

3 XIV ст. магдэбургскае права пашыралася на гарады ВКЛ. Жыхары гарадоў, якія атрымлівалі магдэбургскае права, вызваляліся ад феадальных павіннасцей, ад суда і ўлады ваявод, старост і інш. дзяржаўных службовых асоб. У прыватнаўладальніцкіх гарадах Магдэбургскае права не вызваляла гараджан ад залежнасці і ўлады феадалаў, аднак залежнасць не мела рыс прыгонніцтва. На аснове Магдэбургскага права ў горадзе ствараўся выбарны орган самакіравання — магістрат. 3 увядзеннем Магдэбургскага права адмянялася дзейнасць мясцовага права, але не адмаўлялася правамернасць карыстання мясцовымі звычаямі, калі вырашэнне справы не прадугледжвалася Магдэбургскім правам. У судовай практыцы магістратаў Беларусі разам з Магдэбургскім выкарыстоўваліся нормы агульнадзяржаўнага права — Статутаў ВКЛ, судовых статутаў сталіцы — Вільні і ўласнай юрыдычнай практыкі.

У ліку першых Магдэбургскае права ў ВКЛ атрымалі Вільня (1387), Брэст (1390), Гродна (няпоўнае - у 1391, поўнае - у 1496), Трокі (1409), Слуцк (1441), Высокае (1494), Полацк (1498), Мінск (1499), Браслаў (1500), Навагрудак (1511), Барысаў (1563) і інш.

Магдэбургскае права мелі каля 60 гарадоў і мястэчак Беларусі. Граматы на Магдэбургскае права дзяржаўным гарадам выдавалі вялікія князі ВКЛ, прыватнаўладальніцкім гарадам — уладальнікі гарадоў або па іх хадайніцтве вялікія князі. На Беларусі Магдэбургскае права скасавана паводле ўказаў Кацярыны II у Магілёўскай губерні ў лістападзе 1775, у Мінскай — у маі 1795, у заходняй Беларусі — у снежні 1795.

Зноскі

  1. 1 2 Аляксандр Доўнар. Магдэбургскае права // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 242.
  2. Магдэбурскае права таксама мелі (дакладны час надання прывілеяў невядомы): Бабруйск, Быхаў, Давыд-Гарадок, Зельва, Клецк, Копысь, Крычаў, Крэва, Мядзел, Тураў і іншыя

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Гісторыя дзяржавы
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Магдэбург
Сярэдневяковае права
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Муніцыпальнае права
Мясцовае самакіраванне
Гісторыя права Германіі