wd wp Пошук:

Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў

Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў» — вытворца і экспарцёр лекавых сродкаў шырокага спектру дзеяння ў Рэспубліцы Беларусь. Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў мае 4 асноўных вытворчасці, а таксама дапаможныя службы (друкавана-картанажны цэх, рамонтна-механічны цэх, энергаучастак, участак кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, рамонтна-будаўнічы ўчастак, транспартны цэх з аўтапаркам і інш.), размешчаныя ў горадзе Барысаве Мінскай вобласці. Завод з’яўляецца Адкрытым акцыянерным таварыствам і падпарадкоўваецца РУП «Кіруючая кампанія холдынгу „Белфармпрам“»[2].

Лекавыя сродкі вытворчасці ААТ «БЗМП» пастаўляюцца ў 24 краiны свету: краіны СНД, Малдову, Грузію, ЗША, краіны Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краіны Блізкага Усходу.

Аб’ём прамысловай прадукцыі ў фактычных цэнах за 2017 год склаў — 252,7 млн. BYN (экв. — 131 млн. Дол. ЗША).

На тэрыторыі завода размешчана Вытворчае Унітарнае Прадпрыемства «Фрэбор» з 100%-й статутнай доляй капіталу ААТ «БЗМП», якое спецыялізуецца на выпуску вырабаў медыцынскага прызначэння аднаразовага прымянення. Асартыментная лінейка складае больш за 150 найменняў і дзеліцца на дзве катэгорыі: расходныя матэрыялы для гемадыялiзнай тэрапіі і вырабы агульнамедыцынскага прызначэння.

Гісторыя

ААТ «БЗМП» заснавана ў 1965 годзе. Гісторыя прадпрыемства пачалася з арганізацыі невялікай фармацэўтычнай фабрыкі з колькасцю 257 чалавек. Прадпрыемства выпускала настойкі, мазі, алею і таблеткі.

Вытворчасць

Прадпрыемства займае плошчу — звыш 10 га, яго вытворчыя магутнасці ўключаюць 5 асноўных цэхаў, а так жа дапаможныя службы. Колькасць працуючых — каля 3000 чалавек. Завод вырабляе больш за 280 найменняў лекавых сродкаў 12 фармакатэрапеўтычных груп — джэнэрыкаў:

Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску лекавых сродкаў для лячэння наступных захворванняў:

Штогадовы аб’ём вытворчасці прадукцыі арганізацыі складае больш за 5 млрд таблетак, 500 млн ампул, 185 млн капсул, 50 млн флаконаў антыбіётыкаў у выглядзе стэрыльных парашкоў, 13 млн туб мазяў і геляў, 10 млн флаконаў настоек і спіртавых раствораў.

Зноскі

  1. Итоги фармацевтического года 2017 в Белоруссии
  2. РУП «Кіруючая кампанія холдынгу „Белфармпрам“»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Барысава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фармацэўтычныя кампаніі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных