wd wp Пошук:

Барымак

«Барымак» — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па адрасе вуліца Заводская, 4.

Гісторыя

Створана ў 1931 годзе на базе дражджавога завода як макаронна-мукамольны камбінат. У Вялікую Айчынную вайну разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. З 1949 года — макаронная фабрыка імя У. І Леніна. У 1955, 1985 і 1991 гадах рэканструявана і расшырана. У 19711993 гадах у складзе ВА «Барысаўмакаронпрам» (галаўное прадпрыемства), у 19931994 гадах арэнднае прадпрыемства, з 1994 адкрытае акцыянернае таварыства «Барымак».

У чэрвені 2006 года ААТ «Барымак» рэарганізавана ў філіял УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт»[1].

Прадукцыя

Вытворчая магутнасць 13,21 тыс. т макаронных вырабаў у год. Выпускае (2005) каля 20 найменняў макаронных вырабаў якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, у Латвіі, Літве, Расіі.

Зноскі

  1. Филиал «Боримак»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Барысава
Катэгорыя·Заводская вуліца (Барысаў)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1931 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·1931 год у Беларусі