wd wp Пошук:

Фартыфікацыя Барысава

Фартыфікацыя Барысава і Барысаўшчыны — комплекс збудаванняў вайсковага абарончага прызначэння ў межах сучаснага горада і ў Барысаўскім раёне.

Да хрысціанская эпоха

На правым беразе Бярэзіны паміж Барысавам і вескай Брылі знаходзяцца гарадзішчы мысавага тыпа (5 гарадзішч) з адным ці двума валамі з боку поля. Археолагамі на іх была знойдзена кераміка балтамоўнай культуры штрыхаванай керамікі. Побач з гарадзішчамі знаходзяцца пашкоджаныя вандаламі курганныя магільнікі. Курганы адзіночныя, так і доўгія балтамоўнай культуры доўгіх курганоў. Гарадзішчы параслі лесам і пашкоджаныя тэхнікай для лесанарыхтоўкі, новымі лесапасадкамі і акопамі з апошніх войн.

Часы Полацкага княства

Па версіі археолага Штыхава на гарадзішчы ў весцы Барысаў Стары быў заснаваны Барысаў. Гарадзішча моцна пашкоджана забудовай (на гары рэшткі амбулаторыі з гаспадаркі князеў Раманавых, жылыя хаты). Калісці гару амывалі воды бязыменнай рэчкі (Пралля, Цына-?), якая цячэ побач.

Часы Вялікага Княства Літоўскага

Барысаўскі замак

У складзе Расійскай імперыі

Расійскія ўмацаванні на новай мяжы пасля першага падзела Рэчы Паспалітай. Складаюцца з рова і вала з рэданамі.

Барысаўская крэпасць (батарэі, прадмоставыя ўмацаванні, тэт дэ пон, акопы).

У часы польскай акупацыі (1919—1920 гг)

Па праваму берагу Бярэзіны прайшла лінія польскіх акопаў. Акопамі перарыты гарадзішчы і расійская крэпасць ад Весялова да Беразіно.

Савецкая фартыфікацыя 1941 года

Сталіністы акапалі правабярэжны Барысаў паўколам акопаў і рвоў. Другі рубеж абароны цягнецца па леваму берагу Бярэзіны ад Весялова. Трэці рубеж цягнецца за межамі горада ад Жыцькава па Схе праз Неманіцу далей ў бок Беразіно. Кожны з рубяжэй абароны глыбокаэшаланаваны, складаецца кожны з двух-трох ліній акопаў.

Нямецкая фартыфікацыя 1941—1944 гадоў

Цягнецца па правым беразе Бярэзіны. Складаецца з акопаў, бятонных агнявых кропак, бятонных бомбасховішч і назіральных пунктаў частка якіх добра захавалася. Таксама паўколам акопаў і рвоў быў умацаваны левабярэжны Барысаў.

Савецкая пасляваенная фартыфікацыя

Рэшткі вучэбных умацаванняў агульнавайсковага палігона, школы ў Пячах.

Умацаванні каля чыгуначнага моста праз Бярэзіну.

Фартыфікацыя часоў незалежнай Беларусі

Агнявая кропка каля брамы вайсковай камендатуры на вуліцы Розы Люксембург.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Барысаў
Катэгорыя·Фартыфікацыя