wd wp Пошук:

Міхаіл Восіпавіч Біч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Біч.

Міхаіл Восіпавіч Біч (27 мая 1937, в. Мілявічы, цяпер Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць — 17 мая 1999) — беларускі гісторык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і Восіпа Пятровіча і Ганны Антонаўны Бічоў. Скончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу, у 1953 г. праз конкурс 8-м чалавек на месца паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які скончыў з адзнакай у 1958 г. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах Пастаўскага і Мастоўскага раёнаў. Планаваў паступаць у аспірантуру пры гістарычным факультэце Мінскага педінстытута, потым паступаў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі, дзе на іспытах не хапіла аднаго бала. Рэферат і адказы на іспытах спадабаліся загадчыку сектарам гісторыі Беларусі эпохі капіталізму прафесару К. І. Шабуні, які прыняў М. Біча на працу на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. М. Біч распрацоўваў тэму «Грамадска-палітычны рух у Беларусі ў 1900—1917 г.» — акрэсліў кірунак сваіх даследаванняў гісторыяй рабочага і сацыял-дэмакратычнага руху ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.

Дзейнасць

У 1970 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 г.», якая ў 1973 г. выйшла манаграфіяй. У 1971 г. М. В. Біч быў абраны на пасаду старшага навуковага супрацоўніка. Пасля публікацыі манаграфіі амаль дзесяцігоддзе вывучаў рабочы рух у Беларусі ў 1861—1907 г. У 1984 г. у вынікам даследаванняў выйшла манаграфія «Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 г.», якая была абароненая як доктарская дысертацыя (1984). З ліпеня 1983 г. М. В. Біч загадчыкам сектара гісторыі Беларусі перыяду капіталізму. Потым сектар змяніў сваю назву і быў пераўтвораны ў аддзел гісторыі Беларусі кан. 18 — пач. 20 ст. З 1989 г. кіраваў аддзелам на грамадскіх пачатках, бо быў абраны намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі АН БССР па навуковай рабоце. Разам з вывучэннем рабочага класа і буржуазіі ён даследаваў дзейнасць буржуазных і дробнабуржуазных партый і груповак, а таксама народніцкі рух, перыядычны друк Беларусі і праблемы нацыянальнага Адраджэння пач. 20 ст.

Адначасова быў намеснікам старшыні вучонага Савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў, створаным пры Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, сябрам Савета па абароне дысертацый пры Дзяржпедуніверсітэце, уваходзіў у склад навуковага Савета інстытута. Апроч гэтага, М. В. Біч на працягу 4 гадоў узначальваў экспертны савет Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Рэспублікі Беларусь па гістарычных навуках і мастацтвазнаўству. Шэсць аспірантаў пад яго кіраўніцтвам абаранілі кандыдацкія дысертацыі.

Працы

Апроч 2-х манаграфій, аўтар раздзелаў у 7 калектыўных кнігах: Гісторыя Беларускай ССР. Т. 2. (Мінск, 1972), Исторические корни дружбы и единения украинского и белорусского народов (Киев, 1978), Достижения исторической науки в БССР за 60 лет (Минск, 1979), История рабочего класса Белорусской ССР. В 4-х томах. Т.1 (Минск, 1984), Асвета і педагагічная думка ў Беларусі са старажытных часоў да 1917 г. (Мінск, 1985), Полоцк: исторический очерк. 2-е изд. (Минск, 1987), Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х частках. Ч. І. (Мінск, 1987). Таксама аўтар 54 артыкулаў у навуковых выданнях і 230 артыкулаў у энцыклапедычных выданнях, 4-х вучэбных дапаможнікаў і 5 праграм для сярэдняй школы па гісторыі Беларусі[1].

Бібліяграфія

1966

1967

1969

1970

1972

1973

1978

1979

1980

1981

1983

1984

1985

1986

1987

1988

1989

1990

1991

1992

1993

1994

1995

1996

1997

1998

1999

2001

Зноскі

  1. Смалянчук А. Спіс навуковых публікацый…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вучоныя паводле алфавіта
Гісторыкі СССР
Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
Нарадзіліся ў 1937 годзе
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Памерлі ў 1999 годзе
Гісторыкі Беларусі
Дактары гістарычных навук
Нарадзіліся 27 мая
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Асобы
Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Памерлі ў Мінску
Памерлі 17 мая