wd wp Пошук:

Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі

Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) — дзяржаўная вышэйшая медыцынская навучальная ўстанова Беларусі, якая знаходзіцца ў Мінску на вул. П. Броўкі д. 3 кор. 3. Займаецца перападрыхтоўкай спецыялістаў і павышэннем кваліфікацыі. Згодна дадзеным сайта арганізацыі, Акадэмія штогод рыхтуе 18 тыс. спецыялістаў па 81 спецыяльнасці[3] Пры вну дзейнічае аспірантура і дактарантура.

Гісторыя Акадэміі

У 1931 годзе быў створаны Беларускі дзяржаўны інстытут удасканалення ўрачоў. Ён знаходзіўся ў Мінску на вул. Кастрычніцкай, д. 24. У час Вялікай Айчыннай вайны не дзейнічаў і аднавіў сваю дзейнасць у 1945 г.

У 1982 годзе Інстытут быў узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 2000 годзе на базе Інстытута была створана акадэмія з цяперашняй назвай[4]. У 2004 г. пасля таго як ЕГУ быў пазбаўлены ліцэнзіі, у яго будынак на вул. П. Броўкі, 3/3 пераехала БМАПА, дзе і знаходзіцца ў цяперашні час. У 2008 г. пры Акадэміі быў створаны Прафесарскі лячэбна-кансультатыўны цэнтр. У цяперашні час БМАПА актыўна ўдзельнічае ў экспарце адукацыйных паслуг. На сайце арганізацыі адзначаецца: «У БелМАПА маецца вялікі вопыт па навучанні ў клінічнай ардынатуры і аспірантуры замежных грамадзян. Навучанне праводзіцца больш як па 50 медыцынскіх спецыяльнасцях. Геаграфія міжнародных зносін уключае ў сябе такія краіны як: Расія, Туніс, Емен, Сірыя, Эстонія, Іран, Іарданія, Швецыя, Непал, Ліван, Венесуэла, Замбія, Лівія, Індыя, Кітай Архівавана 24 ліпеня 2017.».

Факультэты Акадэміі

Рэктары

Вядомыя выкладчыкі

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
  2. Подведомственные организацииМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
  3. Главная страница официального сайта БМАПО
  4. История Академии Архівавана 24 ліпеня 2017.//Сайт БМАПО

Спасылкі

Сайт вну

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыцына ў Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1931 годзе
Катэгорыя·1931 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліца Петруся Броўкі (Мінск)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі