wd wp Пошук:

Антаніна Іванаўна Абрамава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамава. Антаніна Іванаўна Абрамава (1 сакавіка 1926, с. Канскае, Прыморскі край) — беларускі мастак у галіне прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло).

Біяграфія

У 1953 годзе скончыла Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча імя Мухінай. Вучылася ў А. Дайнекі, У. Фаворскага[1]. Дыпломная праца — вітраж для будынка вакзала ў Валгаградзе[2].

З 1959 на Барысаўскім хрустальным заводзе імя Дзяржынскага (з 1960 галоўны мастак, з 1969 старшы мастак)[1].

Творчасць

Карыстаецца пераважна халоднымі тэхнікамі дэкарыравання шкла — алмазнай і аптычнай гранямі, пескаструменнай апрацоўкай, траўленнем[3]. Распрацавала новую грань, што дазволіла з большай дакладнасцю перадаваць выяўленчыя кампазіцыі ў таўстасценных дэкаратыўных вазах і стравах («Беларуская сюіта»). Першая ўжыла метад штампа ў масавых шкляных вырабах[1].

Як мастак, звязаны з вытворчасцю, стварала ўзоры бытавога посуду. Вялікімі тыражамі завод імя Ф. Э Дзяржынскага выпускаў яе камплекты — «Гарох», «Качаняты», «Матавая стужка», наборы куфляў, прыборы для варэння і дэсерту. Мастачка звяртаецца і да дэкаратыўных рэчаў. Цікавыя яе працы ў каляровым хрусталі і шкле, якія часта экспанаваліся на рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаўках[2].

Сярод работ дэкаратыўныя вазы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Тапаз», «Праца», «Памяць Перамогі», «Юбілейны салют»[4].

А. Абрамава брала ўдзел у выстаўках з 1955 года[1].

Узнагароды

Узнагароджана двума сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР[1], Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Абрамова Антонина Ивановна (з фота) Архівавана 6 снежня 2012. (руск.)
  2. 1 2 3 Абрамова Антонина Ивановна // Художники Советской Белоруссии / редколлегия: В. И. Версоцкий [и др.]. — Минск: Беларусь, 1976. — 400 с. — 18 000 экз.
  3. М. М. Яніцкая. Абрамава Антаніна Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  4. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Далёкаўсходнім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Майстры мастацкага шкла Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай мастацка-прамысловай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Прыморскім краі