wd wp Пошук:

Аблога Барысава

Аблога Барысава адбывалася ад паловы ліпеня да пачатку жніўня 1660 года падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 16541667.

Армія польска-літоўская паміж 10 і 15 ліпеня падышла да Барысава. Гарнізон крэпасці складаўся з 900 маскоўскіх пехацінцаў.

Рэч Паспалітая планавала пачаць наступ на ўсход. Стэфан Чарнецкі і Павел Сапега для забеспячэння сувязі паміж польскім і літоўскім войскам, пастанавілі абавязкова здабыць Барысаў.

У Чарнецкага было 3 тысячы конніцы і тысячу выбранецкай пяхоты, у Сапегі каля 6 тысяч ваяроў[1]. Расійскі гарнізон меў дастатковыя запасы зброі і ежы, адбіў два прыступы. Нападаючыя захапілі і спалілі толькі неўмацаваны пасад і падзамак[2].

З-за недахопу пяхоты і артылерыі Чарнецкі вымушаны быў абмежавацца блякаваннем крэпасці. Сапега з войска неўзабаве рушыў на ўсход. Адзін з атрадаў, на чале Палубінскага, заняў Оршу, Копысь і Шклоў.

Міхал Пац атрымаў загад ад караля Яна Казіміра, рушыць на дапамогу Чарнецкаму. Аднак той ігнараваў загад і сабранае 8 ліпеня пад Вількамірам войска рушыла на Вільню, якую і абклаў 13 ліпеня.

З-за таго, што Пац не рэагаваў а ні на загады караля, а ні на просьбы Чарнецкага, а таксама з-за малалікасці сіл, трэба было адмаўляцца ад далейшай аблогі Барысава. У першай палове жніўня Чарнецкі адышоў з-пад Барысава ў накірунку да Магілёва. Баявыя дзеянні перамясціліся на ўсходнюю частку Беларусі, пакінуўшы так і неўзяты Барысаў у тыле.

Барысаў вярнуўся пад уладу Рэчы Паспалітай толькі ў 1662 годзе.

Зноскі

  1. Невядомая вайна, Генадзь Сагановіч
  2. Дзевяць стагоддзяў Барысава. Мінск, 2002. С. 26 — 37
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Канфлікты 1660 года
Катэгорыя·Бітвы Расіі
Катэгорыя·Бітвы ў Беларусі
Катэгорыя·Бітвы вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў
Катэгорыя·Бітвы Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Гісторыя Барысава
Катэгорыя·1660 год у Еўропе
Катэгорыя·Аблогі XVII стагоддзя