wd wp Пошук:

Experty.by

Experty.by — інтэрнэт-праект, прысвечаны беларускай музыцы[3], а таксама звязаныя з ім аднайменныя музычныя ўзнагароды[4] беларускіх музычных крытыкаў[5][6]. Акрамя таго, партал выступае суарганізатарам іншай музычнай прэміі «Rock Profi»[7][8].

Гісторыя праекта

Сайт адкрыўся 13 чэрвеня 2008 года[9]. Заснаваны беларускімі музычнымі журналістамі Змітром Безкаравайным (у мінулым «Музыкальная газета», «БелГазета» — кіраўнік праекта), Змітром Падбярэзскім (у мінулым «Белорусская деловая газета», радыё «Свабода»), Алегам «О’К» Клімавым (шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», часопіса «HOT-7») і Сяргеем БудкінымНаша Ніва», «Тузін Гітоў») для сістэматычнага апісання і ацэнкі дыскаў беларускіх артыстаў і папулярызацыі беларускай музыкі[10][11].

Аснова праекта — рэцэнзіі чатырох пастаянных аўтараў («штатныя эксперты»[12]), якія аглядаюць кожны дыск. У 2013 годзе арыгінальны квартэт узмацнілі Аляксандр Чарнуха («Ultra-music.com») ды Ягор Цывілька (блог «Broken CD»)[13][14]. Аўтары пішуць рэцэнзію, выстаўляюць сваю ацэнку, з сумы якіх вылічваецца сярэдні бал дыска ў рамках праекта. На аснове гэтага бала складаюцца рэйтынгі па выніках кожнага паўгоддзя і года[15].

З 2009 года ў працы праекта таксама прымае ўдзел 8 пазаштатных экспертаў — аўтарытэтных прадстаўнікоў беларускай медыя-супольнасці[16]. З 2010 года на сайце даступна магчымасць праслухоўвання практычна ўсіх рэцэнзуемых альбомаў анлайн[17]. У маі таго ж года партал правёў свой фестываль[18]. З 2014 года пераможцу ў намінацыі «Альбом года» прапануецца дапамога ў арганізацыі канцэрту[19].

За дзевяць год крытыкамі было разгледжана больш за 500 (уключаючы класіку «Ляпіса Трубяцкога», «N.R.M.», «Песняроў» і яшчэ некаторыя альбомы, выпушчаныя ў 2007 годзе і раней) сучасных альбомаў беларускіх артыстаў: 59 па выніках 2008[20], 60 па выніках 2009[21], 44 па выніках 2010[22], 63 па выніках 2011[23], 67 па выніках 2012[24], 47 па выніках 2013[25], 38 па выніках 2014[26], 45 па выніках 2015[27], 29 па выніках 2016[28], 33 па выніках 2017 гадоў[29].

У 2018 годзе праект сышоў у «бестэрміновы адпачынак», па словах кіраўніка праекта Зміцера Безкаравайнага ў каментары «Белсату»[30]. У той жа час партал выбраў топ-10 лепшых альбомаў за 2008—2017 годы, і «Thou» ад «Port Mone» узначаліў фінальны чарт[31].

Штатныя эксперты

  • Зміцер Безкаравайны — (2008—2018)
  • Ягор Цывілько — (2013—2018)
  • Конрад Ерафееў — (2016—2018)
  • Мікалай Янкойць — (2016—2018)
Былыя штатныя эксперты

Часовая шкала Узнагароды Experty.by

Штогадовыя ўзнагароды Experty.by называюць найлепшы беларускі альбом кожнага года па некалькіх версіях (па кожнай з іх таксама абнародуецца топ-10)[32].

Пазаштатныя эксперты (і члены «Вялікага журы» узнагарод Experty.by)

Замежныя эксперты

Пераможцы ўзнагарод Experty.by

Па выніках 2017 года

Па выніках 2016 года

Па выніках 2015 года

Па выніках 2014 года

Па выніках 2013 года

Па выніках 2012 года

Па выніках 2011 года

Па выніках 2010 года

Па выніках 2009 года

Па выніках 2008 года

Ацэнкі

Таццяна Заміроўская як калумніст «БелаПАН» у 2009 годзе так ацаніла першыя вынікі працы праекта: «Спроба стварэння Інтэрнэт-партала, дзе кожны новы CD-рэліз беларускіх музыкаў аглядаецца цалкам разнамаснай чацвёркай лепшых музычных крытыкаў краіны, як ні дзіўна, удалася»[81]. Яна ж ужо як аўтар «БелГазеты» адзначала, што к 2012 году музычная прэмія сайта стала больш важкай, чым «Рок-каранацыя»[65]. У 2018 годзе з нагоды замарозкі сайта Таццяна Заміроўская напіша ў часопісе «руск.: Большой»: «Пакінутая база тэксту нават важней за пакінутую музыку. Бо, калі мы вывучаем нейкі перыяд у мастацтве, мы ў першую чаргу звяртаемся да тэксту, да архіва, да дакументацыі. А, калі сканчаецца нешта класнае, мы ў першую чаргу ныем»[82].

Алег Хаменка, франтмен гурта «Палац», праз «СБ. Беларусь сегодня» ў 2008 годзе падкрэсліў важнасць з’яўлення дадзенага музычнага рэсурсу, так як «нам усім не хапала менавіта такой прадметнай крытыкі за подпісам прафесійных і вядомых у музычных колах людзей»[9].

Віталь Артыст, франтмен гурта «Без Билета», у 2010 годзе праз «СБ. Беларусь сегодня» так ацаніў партал: «Добра, дарэчы, што з’явіўся сайт experty.byцікавае напаўненне і таксама ёсць свая музычная прэмія»[83]. Павел Свярдлоў, рэдактар «KYKY.ORG», у аглядзе ўсіх музычных прэмій Беларусі на 2013 год адзначыў асаблівасцю ўручэння узнагарод сайта тое, што яно «праходзіць у камернай абстаноўцы, без канцэрту і іншай мітусні»[84].

Музычны крытык, аўтар «Энцыклапедыі беларускай папулярнай музыкі» Зміцер Падбярэзскі праз «Sputnik» у 2015 годзе прыпісаў прэмію «Experty.by» да ліку «найбольш аб’ектыўных з усіх беларускіх музычных прэмій»[85].

Рэната Харват, суарганізатар фестывалю «Budapest Showcase Hub», для Беларускага тэлеграфнага агенцтва ў 2017 годзе станоўча ацаніў высілкі партала па прасоўванні айчынных артыстаў за мяжу і канстатаваў, што «за апошнія некалькі гадоў намаганнямі праекта Experty.by сучасная беларуская музыка атрымала прыкметную прысутнасць на міжнародных шоукейс-фэстах і канферэнцыях»[86].

Ілля Свірын, галоўны рэдактар газеты «Культура», у 2017 годзе ацаніў карыснасць парталу так: «Без сумневу, гэты праект сяк-так уплывае на агульную музычную сітуацыю. З’яўляюцца новыя цікавыя і зусім нефарматныя праекты, а музыканты выграбаюць з кішэняў апошнія пенязі(укр.) бел., каб зрабіць сабе якасны запіс, бо ведаюць, што яго будуць ацэньваць — прыдзірліва і па гамбургскім рахунку(руск.) бел.. Ды і публіка даведваецца шмат новага»[87]. За два гады да таго ў ацэнках творчасці гурта «Port Mone» ён жа звяртаўся да вынікаў «самай кваліфікаванай і выразнай музычнай прэміі Беларусі»[88], падзяліў меркаванне Аляксандра Чарнуха, рэдактара «Ultra-music.com», які назваў яе самай грунтоўнай «з пункту гледжання крытэрыяў для адбору самых моцных рэлізаў года» ў 2012 годзе[66].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспектыве 2010—2019 гадоў назваў партал, эксперты якога 10 гадоў «цярпліва адслухвалі і ацэньвалі ўсе альбомы і выбіралі лепшыя з іх», адзіным, хто займаўся каталагізацыяй беларускай музыкі[89].

Зноскі

  1. Experty.by: Маленькай краіне — маленькі шоў-бізнес(бел.)  (недаступная спасылка). Еўрапейскае радыё для Беларусі (11 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2012. Праверана 3 лістапада 2019.
  2. Калеснікава, Маша Безкаравайны: Галоўнае развіццё адбываецца ў межах незалежнай культуры(бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (14 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  3. Открылся сетевой проект Experty.by, посвященный белорусской музыке(руск.) . БелаПАН (13 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  4. Лучший белорусский альбом 2010: “Детидетей” или “Нейро Дюбель”?(руск.) . TUT.BY (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2013. Праверана 26 студзеня 2013.
  5. Карпицкая, Катерина (2011). “Пациент скорее мёртв, чем жив” (in ru). Read Me 2 (2): 28–30. https://readmemagazine.files.wordpress.com/2011/05/read-me-n2-3d0b3d180.pdf. Retrieved on 2019-09-15.
  6. ТГ У Беларусі зьявілася новая музычная прэмія(бел.) . Тузін Гітоў. mpby.ru (2 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 лістапада 2019. Праверана 17 лістапада 2019.
  7. Замировская, Татьяна (2014-05-05). “Товарищеский суд. Белорусские музыканты опять сами себя наградили” (in ru). БелГазета (16 (943)). http://www.belgazeta.by/ru/2014_05_05/life/28960/. Retrieved on 2020-02-14.
  8. Замировская, Татьяна (2013-04-22). “Сами себе «Грэмми»” (in ru). БелГазета (16 (892)). http://www.belgazeta.by/ru/2013_04_22/event/26416/. Retrieved on 2020-02-15.
  9. 1 2 Бобров, Сергей Четверо смелых(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (19 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.
  10. Прудникова, Ольга Experty.by ломают стереотип о недостатке интересной белорусской музыки(руск.) . БелаПАН (15 верасня 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  11. Experty.by — описание проекта (версия 2016)(руск.) . Experty.by (29 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  12. Прудникова, Ольга Эксперты назвали альбом “Троіцы” лучшим в 2011 году(руск.) . БелаПАН. TUT.BY (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2013. Праверана 9 кастрычніка 2013.
  13. 1 2 Дарапей, Хрысьціна Experty.by: Пукст у шакалядзе (фота)(бел.) . Тузін Гітоў (26 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  14. Жданович, Анна Не лучшее полугодие(руск.) . Белорусы и рынок (16 верасня 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  15. Experty.by: известные критики о белорусской музыке(руск.) . TUT.BY (14 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2019. Праверана 9 кастрычніка 2019.
  16. Лучший белорусский альбом 2010: «Детидетей» или «Нейро Дюбель»?(руск.) . n1.by (21 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  17. Каталог аудиозаписей на сайте Experty.by(руск.) . Experty.by. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  18. Замировская, Татьяна (2010-05-17). “Всем спасибо, все задаволены” (in ru). БелГазета (19 (742)). http://www.belgazeta.by/ru/2010_05_17/radosti_zhizni/20877/. Retrieved on 2020-02-13.
  19. Жданович, Анна Недостающий ресурс(руск.) . Белорусы и рынок (3 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  20. «Experty.by» назовёт лучшие белорусские альбомы-2008(руск.) . БелаПАН (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  21. The Toobes победили в четырёх номинациях премии Experty.by(руск.) . БелаПАН (18 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  22. Experty.by объявили лучшие альбомы за 2010 год(руск.) . БелаПАН (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  23. Прудникова, Ольга Награды Experty.by: между “Троіцай” и “Ляписами”(руск.) . БелаПАН (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 1 студзеня 2019.
  24. Прудникова, Ольга Experty.by: должна быть и “гвардия”, и “шпана”(руск.) . БелаПАН (25 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2015. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  25. Experty.by объявили состав иностранного жюри(руск.) . Ultra-music.com (20 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  26. Experty.by объявили номинантов премии за 2014 год(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (3 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  27. Brutto и Re1ikt — лидеры музыкальной премии Rock Profi — 2016(руск.) . Белорусский партизан (18 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  28. Tuzin.fm Akute, Re1ikt, Вайцюшкевіч, “Стары Ольса” ня трапілі ў намінанты Experty.by (аўдыё)(бел.) . Тузін Гітоў (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  29. На награды Experty.by в этом году номинированы 13 альбомов(руск.) . 34mag (3 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  30. ИО Experty.by назвали наилучшие белорусские альбомы 10 лет и заморозили сайт(руск.) . Белсат (13 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  31. 34mag Беларусские музыкальные итоги 2018 года(руск.) . 34mag (21 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  32. Прокопович, Виктория Отчего в Беларуси нет своей “Грэмми”?(руск.) . Завтра твоей страны. TUT.BY (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  33. TuzinFM Чарговы зрух пакаленьняў. Абвешчаныя намінанты ўзнагародаў Experty.by (аўдыё)(бел.) . Тузін Гітоў. Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  34. Абвешчаныя 13 намінантаў на лепшы беларускі альбом (+слухаць)(бел.) . Новы Час (3 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2018. Праверана 9 лютага 2020.
  35. Чернухо, Александр “Конкуренция такая сильная, что Войтюшкевич не попал в шорт-лист”. Корж, IOWA и Вольский поспорят за лучший альбом года(руск.) . Onliner.by (15 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  36. Experty.by: лучший альбом года — “Жніво” группы Shuma(руск.) . БелаПАН (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  37. Шумицкая, Полина Руководитель проекта Experty.by: бюджеты на запись альбомов не имеют значения, Макс Корж вообще сделал все дома на компьютере(руск.) . Onliner.by (3 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  38. 1 2 Шчарабкоў, Захар “Ваячак” Змітра Вайцюшкевіча стаў альбомам года па версіі Experty.by(бел.) . БелаПАН. Новы Час (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  39. Experty.by назовут лучшие белорусские альбомы 2011 года(руск.) . БелаПАН (15 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  40. 1 2 Шахнович, Татьяна Группа “ДетиДетей” воссоединилась!(руск.) . КП у Беларусі (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  41. Шахнович, Татьяна Артемий Троицкий: “В белорусской музыке, в отличие от российской, нет блатняка и шансона” (видео)(руск.) . КП у Беларусі (19 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 24 студзеня 2020.
  42. Тюхай, Татьяна Эксперты назвали лучшие белорусские альбомы 2008 года(руск.) . TUT.BY (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2019. Праверана 13 кастрычніка 2019.
  43. Experty.by назвали лучший белорусский альбом 2017 года(нявызн.). БелаПАН (12 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  44. Ляшкевіч, Алена Абвешчаны імёны ўладальнікаў узнагарод ад Experty.by(бел.) . Новы Час (11 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 9 лютага 2020.
  45. Kaidanovsky, Igor; Alter Ex-перты. Последнее (?) в истории вручение наград проекта Experty.by(руск.) . Шакал.Тудэй (11 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 5 красавіка 2020.
  46. Ерчак, Евгений Итоги наград Experty.by: “Альбом года” — у группы “Петля пристрастия”(руск.) . БелаПАН (23 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  47. Аксіновіч, Павел Агучаны пераможцы прэміі Experty.by (фота)(бел.) . Новы Час (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2017. Праверана 9 лютага 2020.
  48. Тарналицкий, Тарас Эксперты голосуют за электронный фолк(руск.) . Белорусы и рынок (21 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  49. Недаверков, Никита Experty.by выбрал лучшие музыкальные альбомы 2015 года(руск.) . Наша Ніва (16 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  50. Леонович, Юлиана; Пивоварчик, Виталий Группа Shuma получила приз за лучший альбом 2015 года(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  51. Аксіновіч, Павел «Experty.by»: альбом года — «Жніво» гурта «Shuma». Фотарэпартаж.(бел.) . Новы Час (17 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  52. Замировская, Татьяна (2016-03-21). “Всем «Жніво»!” (in ru). БелГазета (11 (1036)). 2016-03-27. http://www.belgazeta.by/ru/1039/society/32640/. Retrieved on 2020-02-13.
  53. Турчина, Ирина; Сацюк, Сергей Experty.by назвали альбомом года пластинку Thou группы Port Mone(руск.) . БелаПАН (11 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  54. Чернухо, Александр; Соболев, Аркадий Награды Experty.by: лучший альбом года записан в лесу, а Макс Корж и «Ляпис Трубецкой» не попали в номинанты(руск.) . Onliner.by (10 сакавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2020. Праверана 5 студзеня 2020.
  55. Жданович, Анна Музыкальный рисунок года(руск.) . Белорусы и рынок (3 сакавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  56. Кузьмич, Катерина Сергей Пукст круче Макса Коржа: лучший альбом 2013 года записывался 5 лет и деньги на него дал Сергей Михалок(руск.) . Onliner.by (26 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  57. Куманін, Арсен (2014-03-01). “Папсавікоў толькі шкада…” (in be). Культура (9 (1135)). http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=9947&mode=print. Retrieved on 2020-02-11.
  58. Замировская, Татьяна (2014-03-03). “Андерграунд на старте. Экс-трубач «Ляписов» и Пукст победили Коржа” (in ru). БелГазета (8 (935)). http://www.belgazeta.by/ru/2014_03_03/life/28475/. Retrieved on 2020-02-13.
  59. Усков, Юрась Премия Experty.by: Войтюшкевич против “Палаца”(руск.) . Наша Ніва (28 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 13 кастрычніка 2019. Праверана 13 кастрычніка 2019.
  60. Замировская, Татьяна (2013-04-07). “Без панков и понтов” (in ru). БелГазета (13 (889)). http://www.belgazeta.by/ru/2013_04_01/life/26243/. Retrieved on 2020-02-15.
  61. Сацюк, Сергей Альбом “Зімачка” этно-трио “Троіца” удостоен сразу пяти наград музыкальной премии портала Experty.by(руск.) . БелаПАН (20 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 кастрычніка 2019. Праверана 10 кастрычніка 2019.
  62. Чернухо, Александр Этно-трио стало лауреатом сразу трех белорусских премий.(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (23 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  63. Броўка, Мікіта Сайт Experty.by узнагародзіў лепшыя альбомы 2011 году(бел.) . Новы Час (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  64. Пруднікава, Вольга Трыумфатарам музычнай прэміі партала Experty.by стала этна-трыа “Троіца”(бел.) . БелаПАН. Новы Час (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  65. 1 2 Замировская, Татьяна (2012-03-26). “«Дзімачка!»” (in ru). БелГазета (12 (837)). http://www.belgazeta.by/ru/2012_03_26/mneniya/455/. Retrieved on 2020-02-14.
  66. 1 2 Чернухо, Александр; Шарай, Полина Иван Кирчук: «Хорошо, что награждают при жизни»(руск.) . Ultra-music.com (21 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  67. Александров, Алексей Премиальная весна(руск.) . Белорусы и рынок (26 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 10 красавіка 2020.
  68. Лучшие белорусские музыкальные альбомы 2010 года названы в Минске(руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  69. Клусов, Валерий И все–таки они вертятся(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (3 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 6 лютага 2020.
  70. Замировская, Татьяна (2011-03-14). “Музон оцифрованный” (in ru). БелГазета (10 (784)). http://www.belgazeta.by/ru/2011_03_14/radosti_zhizni/22440/_tpl//ru/2011_03_14/radosti_zhizni/. Retrieved on 2020-02-14.
  71. Фролкин, Сергей Победители или лучшие?(руск.) . Белорусы и рынок (5 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  72. Сямашка, Васіль Лепшым дэбютным альбомам мінулага года Experty.by назвалі “На балоце” гурту Pananieba(бел.) . БелаПАН (1 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  73. Кузьміч, Воля; Sidun, Jura Лепшыя альбомы 2009 паводле Experty.by: The Toobes атрымаў 4 узнагароды(бел.) . generation.by (18 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  74. Замировская, Татьяна (2010-02-22). “Нужен переводчик!” (in ru). БелГазета (07 (730)). http://www.belgazeta.by/ru/2010_02_22/lichnyi_vkus/20400/. Retrieved on 2020-02-13.
  75. Жданович, Анна Из потока новостей(руск.) . Белорусы и рынок (22 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  76. Васіль, Сямашка Найбольшую колькасць узнагарод па выніках Experty.by 2009 года атрымаў малады беларускі рок-гурт The Toobes(бел.) . БелаПАН (18 лютага 2010). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  77. Калмыков: Пророки в своём отечестве — это не “Experty.by”, а “Ляпис Трубецкой”(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 12 кастрычніка 2019. Праверана 12 кастрычніка 2019.
  78. Замировская, Татьяна (2009-02-23). “Экспертно-винегретные отношения” (in ru). БелГазета (7 (679)). http://www.belgazeta.by/ru/2009_02_23/radosti_zhizni/18340/_tpl//ru/2009_02_23/radosti_zhizni/. Retrieved on 2020-02-13.
  79. Клещук, Ольга Лучший музыкальный альбом 2008 года — “Сон-трава” группы “Троіца”(руск.) . БелаПАН (18 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  80. Вольга, Кляшчук Лепшы музычны альбом 2008 года — “Сон-трава” гурту «Троіца»(бел.) . БелаПАН (18 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2020. Праверана 16 красавіка 2020.
  81. Замировская, Татьяна Татьяна Замировская. ШОУ-БИЗ. Кажется, мы вас подвели(руск.) . БелаПАН (4 студзеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2018. Праверана 5 лютага 2020.
  82. Замировская, Татьяна Почему не нужен критик(руск.) . Журнал «Большой» (23 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 30 сакавіка 2020. Праверана 30 сакавіка 2020.
  83. Ружечка, Александр; Декола, Надежда; Незванов, Анатолий Вход свободный(руск.) . СБ. Беларусь сегодня (24 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.
  84. Свердлов, Павел Пляски на костях «Рок-каранацыі», или зачем Беларуси шесть музыкальных премий(руск.) . KYKY.ORG (31 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2020. Праверана 21 сакавіка 2020.
  85. Жбанаў, Аляксандр Дзмітрый Падбярэзскі: нам ёсць што паказаць Еўропе(бел.) . Sputnik (5 чэрвеня 2015). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2020. Праверана 15 лютага 2020.
  86. Белорусы впервые выступят на фестивале Budapest Showcase Hub в Венгрии(руск.) . Беларускае тэлеграфнае агенцтва (5 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2018. Праверана 6 лютага 2020.
  87. Свірын, Ілья (2017-10-14). “Эксперты ў дапамогу марсіянам” (in be). Культура (41 (1324)). http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=14623&mode=print. Retrieved on 2020-02-10.
  88. Свірын, Ілья; Бунцэвіч, Надзея (2015-06-06). “Зазірнулі ў “Port Mone”” (in be). Культура (23 (1201)). http://www.kimpress.by/index.phtml?page=2&id=11656&mode=print. Retrieved on 2020-02-13.
  89. Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019(руск.) . 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сайты Беларусі
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2008 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай