wd wp Пошук:

Akute

«Akute» (Акутэ) — музычны гурт з Магілёва, заснаваны ў 2008 годзе былымі ўдзельнікамі гурта «Глюкі» — вакалістам і гітарыстам Стасам Мытнікам і бас-гітарыстам Раманам Жыгаравым.

Гісторыя

Упершыню гурт выступіў у канцы жніўня 2009 на фестывалі «Прыход» пад Магілёвам[1]. Першая ж студыйная песня «Адзіноцтва», прадстаўленая ў лістападзе, заняла ІІІ месца ў хіт-парадзе «Тузіну гітоў» за 2010 год[2]. 26 чэрвеня выступіў на фэстывалі Be2gether (вёска Нарвілішкі, Салечніцкі раён, Віленскі павет, Літоўская Рэспубліка)[3]. Таксама перамог на «Басовішчы» (Польшча)[4] і «Верціфэсце» (Украіна), заняў другое месца на «Адкрытым музычным свяце Графіці» (Мінск). Увосень гурт запісаў усе песні будучага першага альбому на магілёўскай студыі «Арзамас-16».

У чэрвені 2011 году выйшаў першы альбом «Дзевачкі і космас»[5], за які гурт адзначылі ў намінацыі «Прарыў году» на «Рок-каранацыі». 21 красавіка 2012 г. у мінскім клубе «Рэпаблік» адбылася прэзентацыя другога альбому «Nie Isnuje»[6]. У верасні гурт выступаў на разагрэве ў брытанскага гурта Placebo. У снежні зрабіўся гуртом года паводле «Тузін Гітоў». Песні гурта ўвайшлі ў саўндтрэк моладзевага фільма «Вышэй за неба». У 2014 годзе адбываецца выхад трэцяга па ліку студыйнага альбома, «Рэальнасць і сны»[7]. У 2013 годзе быў зняты першы кліп гурта на песню «Бегчы»[8].

У гурце змянілася некалькі барабаншчыкаў, пакуль у 2015 годзе да яго не далучылася Вікторыя «Vicky Fatez».[9] Разам з ёй быў запісаны апошні на дадзены момант альбом пад назвай «Пластыка»[10].

Ацэнкі

Зміцер Падбярэзскі сказаў пра гурт у 2014 годзе так: «„Akute“ — гэта „ULIS“ сённяшніх часоў»[11].

Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», ацаніў пераможны выступ гурта на «Басовішчы-2010»: «Яны ўвогуле малайцы! Яны скамбінавалі еўрапейскі саўнд з беларускай мовай. Я з задавальненнем слухаю іх песні»[12][13].

Дыскаграфія

Відэаграфія

Узнагароды

Фестывалі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Новы праект удзельнікаў «Глюкаў»(недаступная спасылка)
  2. Усе вынікі году 2010 у гіт-парадзе(недаступная спасылка)
  3. Кузьміч, Воля. У чацьверты раз на Be2gether (бел.) . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
  4. Карпюк, Ілона (2010-07-25). “Толькі „зорачкі” на „Басовішчы-2010” не засвяціліся” (in be). Ніва (30): 3. ISSN 0546-1960. http://niva.bialystok.pl/issue/2010/30/30_2010.pdf. Retrieved on 2020-03-18.
  5. 1 2 Akute «Дзевачкі і космас» (+аўдыё) / Experty.by
  6. 1 2 Akute «Не існуе» (+аўдыё) / Experty.by
  7. 1 2 Akute «Рэальнасць і сны» (+аўдыё) / Experty.by
  8. Гурт Akute зняў першы афіцыйны кліп (+відэа) / Experty.by
  9. У складзе AKUTE з’явіцца дзяўчына — барабаншчыца Vicky Fates: Еўрарадыё
  10. 1 2 Płastyka — свежы альбом Akute на Першаку / 34mag.net
  11. Падбярэзскі, Зьміцер. Зьміцер Падбярэзскі: «Akute — гэта Ulis сёньняшніх часоў» (відэа) (бел.) . Тузін Гітоў (2 ліпеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2020. Праверана 5 сакавіка 2020.
  12. ЕЎРАРАДЫЁ; Радзівонаў, Вячаслаў; Таранціна; Пералыгін, Аляксандр. На “БАСах“ Сяргей Міхалок пакусаў журналістку Еўрарадыё! (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2020. Праверана 18 сакавіка 2020.
  13. ЕВРОРАДИО; Тарантино; Перелыгин, Александр. На “Басах“ Сергей Михалок покусал журналистку Еврорадио(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (21 ліпеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2020. Праверана 19 сакавіка 2020.
  14. Akute прадставілі першы сінгл з новага альбома (+спампаваць) / Experty.by
  15. Бразільска-беларускі сінгл Akute (+слухаць/+спампаваць) / Experty.by
  16. Группа Akute выпустила новую песню после нескольких лет молчания(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (12 жніўня 2022). Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2022. Праверана 30 кастрычніка 2022.
  17. Akute - Бегчы / YouTube
  18. Akute - Scieny / YouTube
  19. Замировская, Татьяна (2013-04-08). “«Всё проходит, все умирают»” (in ru). БелГазета (14 (890)). http://www.belgazeta.by/ru/2013_04_08/life/26313/. Retrieved on 2020-02-15.
  20. Уганараваныя пераможцы музычнай прэміі Ultra-Music Awards 2012 Архівавана 5 сакавіка 2016.
  21. Рок-канстатацыя: разгром беларускага рок-руху (+фота) / Experty.by
  22. Лучшие альбомы 2012 (+аудио) / Experty.by
  23. У Мінску названыя лаўрэаты першай беларускай прафэсійнай музычнай прэміі «Рок профі» Архівавана 5 сакавіка 2016.
  24. “Ляпісы”, Лявон Вольскі і Akute атрымалі галоўныя ўзнагароды “Даём рады” / Experty.by
  25. “Крамбамбуля” і Pauline сталі “Героямі году – 2015” / Experty.by
  26. Вайтоўская, Ева. Пяць прычынаў, каб “Be2gether” (бел.) . Новы Час (2 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2020. Праверана 9 лютага 2020.
  27. Группа Akute: «Пройти в финал „Be2gether“ нам помогли друзья!» / Experty.by
  28. «Ляпіс Трубяцкі» і «Акутэ» выступілі на найбуйнейшым летувіскім фэстывалі «Галапагаі» Архівавана 2 красавіка 2015.
  29. У межах кампаніі «У Беларусь і Еўропу — без візы!» у Мінску праходзіць фэстываль «Самаход-2013» Архівавана 2 красавіка 2015.
  30. На фэстывалі Men’s Fest у Берасьці выступілі гурты з Беларусі, Польшчы і Ўкраіны Архівавана 2 красавіка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Культура Магілёва