wd wp Пошук:

У Кантакце

vk.com

«У Кантакце» (міжнародная назва VK) — найбуйнейшая ў Рунэце сацыяльная сетка, трэці па папулярнасці сайт ва Украіне і ў Казахстане, чацвёрты — у Беларусі, 42-й — у свеце[1]. Рэсурс першапачаткова пазіцыянаваў сябе ў якасці сацыяльнай сеткі студэнтаў і выпускнікоў расійскіх ВНУ[2], пазней стаў называць сябе «сеткавым праектам, які дапамагае людзям падтрымліваць сувязь з блізкімі людзьмі»[3]. Са студзеня 2009 года «у Кантакце» наведвала больш людзей, як галоўнага канкурэнта ў Расіі — «Аднакласнікі»[4]. У жніўні 2011 года штодзённая аўдыторыя сацыяльнай сеткі перавысіла 24 мільёна чалавек.[5]

Доступ да сайта сацыяльнай сеткі У Кантакце з 16 траўня 2017 года блакуецца на тэрыторыі Украіны згодна з рашэннем Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ад 28 красавіка 2017 года. Гэта блакаванне ажыццяўляецца ў рамках санкцый Украіны супраць Расіі, уведзеных за анэксію Крыма і агрэсіі на Данбасе і накіраваных на забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі Украіны[6].

Функцыянальнасць

Карыстальнікам ВК даступны характэрны для многіх сацыяльных сетак набор магчымасцяў: ствараць профіль з інфармацыяй пра сябе, вырабляць і распаўсюджваць кантэнт, гнутка кіраваць прыватнасцю, узаемадзейнічаць з іншымі карыстальнікамі наўпрост ці праз механізм суполак і сустрэч, адсочваць праз стужку навінаў актыўнасць сяброў і суполак. Інтэрфэйс «У Кантакце» даступны больш як на 50 мовах, у тым ліку на двух варыянтах беларускай: класічным і акадэмічным правапісам.

Даччыныя праекты: «У кадры», «У штаце», Durov.ru, У Саюзе.

Уладальнікі

На жнівень 2011 года па звестках JPMorgan акцыянерамі «У Кантакце» з’яўляліся Mail.ru Group (39,99 %), сям’я Мірілашвілі (40 %), Павел Дураў (12 %), Леў Левіеў (8 %).

Крытыка

Распаўсюджана меркаванне, што ВК, як і некаторыя іншыя іншамоўныя сацыяльныя сеткі, капіюе не толькі ідэю Facebook, але таксама дызайн і архітэктуру сайта. Часта яго называюць клонам гэтай англамоўнай сеткі. Павел Дураў ў адказ на абвінавачванні сцвярджаў, што сапраўды ўпершыню азнаёміўся з прынцыпамі сацыяльнай сеткі на прыкладзе Facebook, але рэалізацыя сайта запатрабавала адаптацыі канцэпцыі пад расійскую сістэму адукацыі, а таксама напісання ўласнага праграмнага кода. Падабенства дызайну тлумачыцца выкарыстаннем адкрытай канцэпцыі стыляў, апісанай, у прыватнасці, у кнізе «The CSS Anthology: 101 Essential — Tips, Tricks & Hacks». Акрамя таго, у адказ на крытыку стваральнікі заяўляюць, што некаторыя ідэі і механізмы, якія выкарыстоўваюцца ў сацыяльных сетках, упершыню былі рэалізаваны менавіта ў ВК.

1 сакавіка 2011 года ўлады ЗША абвінавацілі сацыяльную сетку ВК у пірацтве[7].

Зноскі

  1. Alexa Top 500 Global Sites. Vkontakte site info Архівавана 16 лістапада 2017.
  2. Павел Дураў, «В Контакте миллион участников»
  3. У Кантакце — пра сайт
  4. Расіяне больш за ўсіх сядзяць у сацыяльных сетках
  5. Статыстыка liveinternet.ru
  6. Рішення Ради національної безпеки і оборони України від 28 квітня 2017 року
  7. ЗША абвінавацілі сацсетку «У Кантакце» у распаўсюджванні пірацкага кантэнту Архівавана 6 сакавіка 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Сацыяльныя сеткі